Темы

У эканоміцы Беларусі ў красавіку было занята 4 млн 445,5 тыс. чалавек

У эканоміцы Беларусі ў красавіку бягучага года было занята 4 млн 445,5 тыс. чалавек. Гэта на 1 працэнт менш, чым у красавіку мінулага года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Арганізацыямі (без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва) у красавіку бягучага года было прынята на работу 53,1 тыс. чалавек (1,7 працэнта сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя рабочыя месцы — 4,1 тыс. чалавек, або 7,8 працэнта ад агульнай колькасці прынятых. Звольнена па розных прычынах 71,2 тыс. чалавек (2,3 працэнта сярэднямесячнай колькасці). З іх 4,9 працэнта — за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1,4 працэнта — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (суадносіны колькасці прынятых і колькасці звольненых) у красавіку 2015 года склаў 0,745 (у красавіку 2014 года — 0,774).

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец красавіка бягучага года склала 43,4 тыс. чалавек, што ў 1,9 раза больш,  чым на канец красавіка мінулага года, і на 11,2 працэнта больш, чым на канец сакавіка 2015 года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец красавіка гэтага года склаў 1 працэнт ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец красавіка мінулага года — 0,5 працэнта).

Последние новости

Актуально

Профсоюз помог работнику получить положенную выплату

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Комиссия по содействию занятости в Глусском районе: кого рассмотрели, что предложили

30 октября 2025
Читать новость
Культура

«Есаул» российской эстрады Олег Газманов на «Золотом шлягере» в Могилёве

30 октября 2025
Читать новость
АПК

Палявыя работы ў Глускім раёне

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Безопасные каникулы

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Служат наши парни. Василий Медведок из Балашевичей

30 октября 2025
Читать новость