Темы

У падарожжа па краіне ведаў

У падарожжа па краіне ведаў

Школу часта параўноўваюць з караблём, а вучобу — з падарожжам па краіне Ведаў, з дарогай адкрыццяў, новых знаёмстваў і сустрэч. Каб зразумець, што дае чалавеку школа, як яна ўплывае і мяняе яго, дастаткова пабываць на лінейцы Першага званка. Пабываць і паглядзець на такіх маленькіх і такіх нясмелых першакласнікаў, а потым — на выпускнікоў, высокіх, прыгожых, пасталелых, амаль што дарослых. Гэты погляд, гэта параўнанне скажуць вам усё і будуць самым важкім аргументам за тое, што школа — важны этап у нашым жыцці, а пачатак вучобы — знакавая падзея. Прычым не толькі для самога школьніка, а і для ўсёй сям’і, горада, раёна, дзяржавы.

Святам раённага маштабу стаў на Глушчыне Дзень ведаў: 1 верасня ва ўсіх дзіцячых навучальных установах пабывалі прадстаўнікі мясцовай выканаўчай і заканадаўчай улады, шэфы навучальных устаноў. Старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў прысутнічаў на лінейцы Першага званка ў гімназіі. Ён прывітаў настаўнікаў, бацькоў і вучняў, пажадаў добрай вучобы і моцнага здароўя, а для падняцця настрою, для ўмацавання матэрыяльнай базы гэтай установы ад райвыканкама падарыў тэлевізар, 38 самых маленькіх гімназістаў-перша-класнікаў з рук кіраўніка раёна атрымалі персанальныя падарункі — кнігі.

Зрэшты, падарункаў для гімназістаў было шмат: ад СВК “Дружба” — манітор, ад УКП “Жылкамгас” — дыван (а летам яшчэ і з рамонтам дапамаглі), ад райпо — прынтар (за актыўную нарыхтоўку другаснай сыравіны), а капітаны футбольных каманд з рук дырэктара гімназіі атрымалі торты. У сваім прывітальным слове Надзея Марус таксама падзякавала шэфам за іх дапамогу і падтрымку, усім вучням, што працавалі летам, а бацькам, якія найбольш актыўна ўдзельнічалі ў рамонце, уручыла падзякі. Цікавым, шчырым, пранікнёным было выступленне Алены Дзяшчэні (ад імя бацькоў), а музычныя нумары і салют у гонар першакласнікаў стварылі па-сапраўднаму святочны настрой.

Запомніцца Дзень ведаў і 21 першакласніку са школы № 2, з Днём ведаў іх і ўсіх вучняў школы павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, тром школьнікам за поспехі ў вучобе і спорце былі ўручаны грашовыя прэміі, іх атрымалі Павел Марціновіч, Марына Кавалёва і Паліна Селівашчанка. Райпо за першае месца па зборы макулатуры падарыла школе лічбавы фотаапарат, ПМК-249 і ПМК-86 летам дапамаглі з рамонтам, а зараз школьных футбалістаў прэміравалі вялікімі тортамі. Правільна арганізаваны вольны час — лепшая прафілактыка правапарушэнняў, вырашылі ў раённым аддзеле ўнутраных спраў і падарылі сваёй падшэфнай установе футбольны і валейбольны мячы. Персанальны падарунак, буцы, дастаўся аднаму з лепшых футбалістаў школы Дзмітрыю Асташаву, яму, а таксама Вадзіму Прыбышу начальнік РАУС Ігар Качалаў уручыў падзячныя лісты — за актыўны ўдзел (на правах падшэфных) у спартакіядзе кіруючага складу органаў унутраных спраў, якая праходзіла ў Крычаве.

Самы вялікі атрад першакласнікаў, 63 хлопчыкі і дзяўчынкі, папоўніў сяголета вучнёўскі калектыў сярэдняй школы № 1 імя Сяргея Грахоўскага. Яе настаўнікаў, школьнікаў і іх бацькоў прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік. Цёплыя віншавальныя словы ад усяго працоўнага калектыву сказаў на лінейцы дырэктар аўтапарка № 15 Аляксандр Сыцька (школа ўдзячна сваім шэфам і за дапамогу ў рамонце, і за цікавую турыстычную паездку ў Брэст), раённае спажывецкае таварыства адзначыла вучнёўскую актыўнасць у зборы макулатуры мікрахвалевай печкай. А вось тром класам першакласнікаў з усіх падарункаў найбольш спадабаліся падарункі ад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, кніжкі пра нашу краіну — Рэспубліку Беларусь. Няма сумнення, што да канца вучэбнага года яны, як і іншыя школьнікі-шасцігодкі, самі змогуць іх прачытаць. Але гэта будзе пасля, а пакуль нашы першакласнікі стаяць на самым пачатку свайго школьнага жыцця. Няхай навука будзе ім у радасць і, вядома ж, на карысць.

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

і Вольгі ЧУЧВАЛ

Последние новости

Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Тематическая горячая линия по вопросу качества торгового обслуживания населения Могилевской области

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске

17 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве

17 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти

17 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единство начинается с семьи

17 сентября 2025
Читать новость