Ёсць у мяне некалькі знаёмых, якія даволі скептычна адносяцца да свят накшталт 8 Сакавіка ці Дня маці. Маўляў, няправільна гэта — віншаваць і ўважваць людзей адзін раз на год, быццам бы ў іншыя дні яны гэтага не заслугоўваюць. Думаю, гэта перабольшванне, бо ніхто ж не забараняе клапаціцца пра сваіх блізкіх у любы другі дзень, а свята — гэта проста яшчэ адна нагода для стварэння добрага настрою, прычым не толькі ў сваёй сям’і, але, як афіцыйна кажуць, і на шырокім узроўні.
Так, вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 1 гарпасёлка падышлі да святкавання Дня маці адказна і грунтоўна. Напярэдадні 14 кастрычніка, расказала нам педагог-арганізатар школы Аляксандра Дземідзенка, прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных маме, удзельнікамі якога сталі жадаючыя з усіх класаў.
Самыя ж малодшыя, навучэнцы пачатковых класаў, яшчэ і намалявалі партрэты сваіх матуль. Вядома, малявалі як маглі і як бачылі сваіх мам — самых прыгожых, самых модных і самых яркіх. З малюнкаў гэтых дарослыя склалі прэзентацыю і паказалі на бацькоўскім сходзе. Уяўляеце, як адразу палепшыўся настрой у матуль, калі яны пабачылі сябе вачыма сваіх дзяцей, і ў татаў, калі яны глядзелі на непаўторныя ва ўсіх сэнсах партрэты сваіх жонак?
Непасрэдна ў дзень свята старэйшыя вучні наладзілі акцыю “Падары настрой матулі” — яны сустракалі каля ўваходу жанчын, што праводзілі дзетак да школы, і дарылі ім каляровыя паветраныя шарыкі.
Вечарам усіх бацькоў запрасілі на сход, ён уключаў у сябе святочную і сур’ёзную часткі. Пасля канцэрта, на якім дзеці таксама віншавалі сваіх матуль, перад бацькамі выступілі інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Маісеенка, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Наталля Шайкова. Па пытаннях прафесійнай арыентацыі выступіла ідэолаг эксперыментальнай базы “Глуск” Юлія Парахаўнік.
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота прадастаўлена СШ № 1
Теги
Последние новости
Общество
«Мой народ — моя гордость!» — праздничный митинг под таким названием сегодня, 17 сентября, прошел в Глуске
17 сентября 2025
Актуально
Делегация Глусского района участвует в праздничном мероприятии ко Дню народного единства, которое проходит в Могилёве
17 сентября 2025
Власть
Лукашенко ориентирует на единую стратегию формирования исторической памяти
17 сентября 2025
Общество
Единство начинается с семьи
17 сентября 2025
Власть
Лукашенко в преддверии Дня народного единства помиловал 25 человек
17 сентября 2025
Актуально
Прямую линию и прием граждан в Глусском райисполкоме 19 сентября проведет Александр Жигун