Темы

Бяспошлінны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусі абмежаваны 22 еўра і 10 кг

Бяспошлінны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусі абмежаваны 22 еўра і10 кг. Адпаведны ўказ нумар 40, якім унесены змяненні ва ўказ нумар 360 ад 21 ліпеня 2014 года «Аб перамяшчэнні праз мытную граніцу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання», кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 лютага 2016 года. Аб гэтым паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

«Устаноўлена, што мытныя плацяжы не выплачваюцца адносна тавараў для асабістага карыстання, што перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях на працягу каляндарнага месяца ў адрас адной фізічнай асобы, якая знаходзіцца на тэрыторыі рэспублікі, і (або) увозяцца на тэрыторыю краіны на працягу каляндарнага месяца ў адрас аднаго атрымальніка у якасці тавараў, што дастаўляюцца перавозчыкам, калі мытны кошт такіх тавараў у сукупнасці не перавышае суму, эквівалентную 22 еўра, і агульная вага ў сукупнасці не перавышае 10 кілаграмаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных Цэнтра прававой інфармацыі, раней былі ўстаноўлены велічыні 200 еўра і31 кгадпаведна.

Указ нумар 40 уступае ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе

19 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об эффективности установки АПИ

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем