Темы

Жыхарам малых гарадоў Беларусі стане прасцей атрымліваць ільготныя крэдыты на рамонт жылля

Жыхарам малых гарадоў у Беларусі стане прасцей атрымліваць ільготныя крэдыты на рамонт жылля. Гэта прадугледжана ўказам нумар 141, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 красавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указ нацэлены на ўрэгуляванне пытанняў прадастаўлення льготных крэдытаў у выпадках, калі жылое памяшканне (аднакватэрны дом, кватэра) прыналежыць на праве долевай уласнасці некалькім грамадзянам.

У сувязі з гэтым дапаўненні і змяненні ўносяцца ва ўказ ад 7 лютага 2006 года нумар 75 «Аб прадастаўленні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў». Прадугледжваюцца новаўвядзенні, якія раней не былі вызначаны заканадаўствам.

Так, ільготны крэдыт на мэты, агавораныя ва ўказе нумар 75, цяпер можа быць прадастаўлены не толькі ўласніку жылога памяшкання, але і аднаму з грамадзян — удзельнікаў долевай уласнасці. Пры гэтым неабходна згода ўсіх уласнікаў, адносна кожнага з іх павінны выконвацца ўмовы прадастаўлення крэдыту.

Да поўнага пагашэння льготнага крэдыту, выкарыстанага на капітальны рамонт, рэканструкцыю, уводзіцца забарона на адчужэнне (продаж, мену, дарэнне) не толькі жылога памяшкання, але і яго частак, што прыналежаць кожнаму з удзельнікаў долевай уласнасці.

У адпаведнасці з унесенымі дапаўненнямі прынцып аднаразовасці выкарыстання льготнага крэдыту прымяняецца як у адносінах да грамадзян — атрымальнікаў такога крэдыту, так і ў прымяненні да жылога памяшкання, на рэканструкцыю (капітальны рамонт) якога ён прадастаўлены.

Акрамя таго, указам удакладняецца, што колькасць насельніцтва ў населеным пункце пры прадастаўленні гэтага віду дзяржаўнай падтрымкі вызначаецца на падставе афіцыйнай статыстычнай справаздачнасці на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Последние новости

Будь в курсе

Глусский РОЧС. Неосторожное обращение с огнем — одна из основных причин возникновения пожаров

21 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Мьянма для Беларуси является важным и перспективным партнером в Юго-Восточной Азии

21 августа 2026
Читать новость
Здоровье

В Глусской ЦРБ организовали встречу с молодыми специалистами-медиками

21 августа 2026
Читать новость
Образование

Начальник отдела по образованию Глусского райисполкома Александр Левченко встретился с молодыми специалистами отрасли, прибывшими в наш район

21 августа 2026
Читать новость
Власть

Президенты Беларуси и Мьянмы накануне официальных переговоров встретились в неформальной обстановке 

21 августа 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396 — 2026. Узяліся кучай, або Як у Глускай воласці сяляне пасябравалі

21 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем