Темы

Нацбанк з 17 жніўня зніжае стаўку рэфінансавання да 18 працэнтаў гадавых

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 17 жніўня будзе зніжана на 2 працэнтныя пункты да 18 працэнтаў гадавых. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

З 17 жніўня зніжаюцца стаўка рэфінансавання з 20 працэнтаў да 18 працэнтаў гадавых і стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў з 25 працэнтаў да 23 працэнтаў гадавых.

Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем і камітэтам па манетарнай палітыцы Нацыянальнага банка 3 жніўня зыходзячы з аналізу дынамікі інфляцыйных працэсаў, стану плацежнага балансу і яго бягучага рахунку, сітуацыі на валютным і фінансавым рынках рэспублікі.

У чэрвені інфляцыя запаволілася да 12,1 працэнта ў гадавым выражэнні. Пры гэтым сярэднямесячны прырост спажывецкіх цэн у другім квартале 2016 года склаў 0,5 працэнта (у аналагічным перыядзе 2015 года — 0,8 працэнта). Падобную тэндэнцыю паказвае таксама трэндавая інфляцыя, агрэгіраваны паказчык якой знізіўся ў чэрвені 2016 года адносна чэрвеня 2015-га да 10,3 працэнта.

Дынаміка грашовых агрэгатаў фарміруе ўмовы для далейшага зніжэння інфляцыі. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў чэрвені ў гадавым выражэнні склаў 14,1 працэнта.

«Зафіксаванае ў першым паўгоддзі бягучага года пашырэнне дэфіцыту рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу было абумоўлена, перш за ўсё, пагаршэннем умоў гандлю энергетычнымі таварамі і спадам попыту на калійныя ўгнаенні. Пры гэтым у сферы знешнеэканамічнай дзейнасці, якая не залежыць ад кан’юнктурных фактараў, захоўваецца пазітыўны ўплыў мер эканамічнай карэкціроўкі», — адзначылі ў Нацбанку.

Спецыялісты канстатавалі, што з лютага фарміруецца чыстае прапанаванне замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, у тым ліку ў сегменце прадпрыемстваў.

Адбываецца паляпшэнне структуры дэпазітнага рынку, перш за ўсё за кошт пераарыентацыі ўкладчыкаў на безадзыўныя дэпазіты з больш працяглымі тэрмінамі.

«Зніжэнне працэнтных ставак палепшыць здольнасць нефінансавых арганізацый па выкананні крэдытных абавязацельстваў перад банкамі, зменшыўшы тым самым рызыкі для фінансавай стабільнасці», — растлумачылі ў Нацбанку.

Магчымасці прыняцця далейшых рашэнняў Нацыянальнага банка ў галіне працэнтнай палітыкі будуць вызначацца зыходзячы з адпаведнасці дынамікі інфляцыі прагнознай траекторыі, стану плацежнага балансу і яго асобных складнікаў.

Последние новости

Будь в курсе

Узнали, как наши подписчики используют нейросети и насколько им доверяют

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как лесоводы Глусчины отметили свой профессиональный праздник

26 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Молодым специалистам на заметку

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем