Темы

Ад сярэдняй школы да гімназіі

Ад сярэдняй школы да гімназіі
СШ № 3. Свята апошняга званка, 1994 год

Прыгожа, весела, кранальна, шчодра, шчыра, з успамінамі, песнямі, танцамі, падарункамі і віншаваннямі гімназія Глуска правяла вечарыну з нагоды Дня настаўніка і свайго 25-годдзя.

Так, чвэрць стагоддзя назад, у верасні 1991 года, у Глуску адчыніла свае дзверы сярэдняя школа № 3. Узначаліў калектыў Мікалай Сцяпанавіч Курадавец, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце быў Віктар Леанідавіч Рукан, намеснікам па выхаваўчай рабоце — Людміла Яўгенаўна Сцегар. Пачынаць гісторыю новай установы было цікава, хаця і цяжка і нават рызыкоўна. Не ўсе бацькі рызыкнулі аддаць сюды сваіх дзяцей, не ўсе старшакласнікі рызыкнулі перайсці ў новую школу, а выпускнога класа ў першы год тут і ўвогуле не было, не ўсе вопытныя настаўнікі рызыкнулі прыйсці сюды працаваць. Але ўсе, хто рызыкнуў і прыйшоў або перайшоў, не пашкадавалі аб гэтым: новы вучнёўскі і педагагічны калектыў за вучобу і работу, у тым ліку і фізічную, узяўся дружна, адразу і ўсур’ёз, а новая школа ў сістэму адукацыі раёна ўпісалася хутка і актыўна заявіла пра сябе. Так, у трэцяй школе ў першай сярод іншых школ у пачатковых класах з’явілася рытміка, фізкультуру і спевы там вялі настаўнікі-прадметнікі, а неўзабаве пачалося выкладанне англійскай мовы, у старэйшых класах пайшлі на паглыбленае вывучэнне прадметаў…

Сярэдняя школа № 3. Апошні званок, 1991 год

Пра гэта гаварылі, пра гэта ўспаміналі падчас юбілейнай урачыстасці адзін з першых настаўнікаў гэтай школы, а цяпер начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Бельскі, Людміла Сцегар, якая працавала спачатку намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, а потым завучам школы, Вольга Чымбург — яна таксама прыйшла ў СШ № 3 на работу ў 1991 годзе, а на заслужаны адпачынак пайшла ўжо з гімназіі. Было што сказаць і што ўспомніць пра гэту сярэднюю школу, якая стала гімназіяй, старшыні раённага аб’-яднання прафсаюзаў Аляксандру Леўчанку і Дзмітрыю Арцёмчыку, які ў 1991 годзе ў школу № 3 прыйшоў у першы клас, а зараз працуе ў шэфскай арганізацыі УКП “Жылкамгас” намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Цёплыя, добрыя словы і шчырыя віншаванні ў адрас юбіляра сказалі дырэктар СШ № 1 Валянціна Сыцька, дырэктар СШ № 2 Святлана Лісіца, дырэктар санаторнай школы-інтэрната Анатоль Ласоцкі, дырэктар Цэнтра творчасці Алена Самуйлік, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Аксана Мельнік, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 707 у Глуску філіяла № 703 ААБ “Беларусбанк” Надзея Хмылова (столькі дырэктараў на адным квадратным метры я ў сваім жыцці яшчэ не бачыла ні разу!). Былі, вядома ж, і падарункі — як такія, што знойдуць практычнае прымяненне ў шматгранным школьным жыцці, так і такія, што нагадваюць пра духоўную састаўляючую вучэбна-выхаваўчага працэсу, у тым ліку сярэбраная манета з выявай Сергія Раданежскага.

Гімназія. Урачыстая лінейка 1 верасня 2016 года

Так, госці ведалі сваю справу, ведалі куды і навошта яны ішлі, але ж і самі гаспадары і віноўнікі ўрачыстасці падрыхтаваліся да яе і правялі сустрэчу на вельмі высокім узроўні. Найперш усіх, хто сабраўся ў актавай зале гімназіі, горача і сардэчна прывітала дырэктар Надзея Марус, потым настрой свята стваралі самі настаўнікі, а яны — што ні чалавек, то талент, творчая адораная асоба. Колькі добрых слоў сказалі яны пра сваіх калег і пра прафесію ў цэлым, як прыгожа яны спявалі і танчылі, чыталі вершы, дапаўненнем усяму сказанаму былі фотаслайды, і, думаецца, не ў адной мяне на вочы наварочвалі-ся слёзы, калі са здымкаў на нас глядзелі, усміхаліся нам тыя нашы калегі, каго сёння ўжо няма сярод нас.

Дваццаць пяць гадоў — гэта многа ці мала? Для чалавечага жыцця — гэта маладосць, час, калі сама ўбіраешся ў сілу, ужо ёсць першыя набыткі, але яшчэ больш іх чакае наперадзе. Для ўстановы гэта таксама дастатковы тэрмін, каб напрацаваць вопыт, запісаць на свой рахунак пэўныя дасягненні і строіць новыя планы, каб рухацца далей. Дваццаць пяць гадоў назад у сярэдняй школе № 3 быў закладзены трывалы падмурак, на якім грунтуецца дзень сённяшні і ўсе наступныя дні і гады гімназіі Глуска. Няхай яны будуць яшчэ больш цікавымі, насычанымі і паспяховымі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота з архіва рэдакцыі і Міхаіла Гурына

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. МЕРОПРИЯТИЯ В ГЛУСКЕ 15—16 НОЯБРЯ

14 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Ответственность за нарушение иностранцами законодательства Республики Беларусь

14 ноября 2025
Читать новость
Общество

Пешеход попал под колеса легковушки на пересечении улиц Кирова и Социалистической в Глуске

14 ноября 2025
Читать новость
Творческие проекты

Глушчына. Ад вызвалення да Перамогі

14 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость