Темы

Ёсць традыцыі, работа і вынік

Ёсць традыцыі, работа і вынік

Сярод устаноў адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, пераможцам раённага спаборніцтва прызнаны Заеліцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. З  24 пазіцый, якія бяруцца ў разлік пры падвядзенні вынікаў работы, гэта сельская школа лідыравала па 13. Гэта і добрыя вынікі вучняў у алімпіядным руху, і актыўны ўдзел педагогаў у раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах і конкурсах, значныя дасягненні ў спорце, у прыватнасці, у штогадовай раённай спартакіядзе. Якасна і эфектыўна праводзіцца ў Заеліцы шосты школьны дзень, адзначана паспяховая работа па прафілактыцы правапарушэнняў і прапагандзе здаровага ладу жыцця, укараненне новых формаў у дашкольнай адукацыі, арганізацыя інтэграванага навучання. Для ацэнкі эфектыўнасці функцыянавання навучальна-педагагічных комплексаў аддзелам адукацыі, спорту і турызму праводзіўся маніторынг, і, як паказалі яго вынікі, з дзевяці крытэрыяў Заеліцкая школа па трох пазіцыях займае першае месца, па трох — другое.

Дарэчы, лепшым сярод сельскіх навучальных устаноў Заеліцкі НПК прызнаецца ўжо трэці год запар, і гэта, лічыць яго дырэктар Святлана Аляксееўна Лабадаева, сведчыць пра сістэмную і добра арганізаваную работу ўсяго калектыву, накіраваную на станоўчы вынік, а яшчэ — пра традыцыі, якія падтрымліваюцца педагогамі і вучнямі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе

19 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об эффективности установки АПИ

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем