Темы

Нумар — кожнаму дому

Чарговы перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2019 года, а падрыхтоўка да гэтага маштабнага мерапрыемства, якое закране кожнага жыхара нашай краіны, ужо вядзецца, і даволі актыўна. На мінулым тыдні ў Глускім райвыканкаме адбылося пасяджэнне часовай камісіі па садзейнічанні перапісу насельніцтва. Яно прайшло пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Цімчанкі. Удзельнікамі пасяджэння сталі старшыні і сакратары сельвыканкамаў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Трыбуш, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй, начальнік землеўпарадкавальнага аддзела Вячаслаў Асташэвіч, намеснік дырэктара “Жылкамгаса” Дзмітрый Арцёмчык.

Значная падрыхтоўчая работа, якую патрэбна правесці ў гэтым годзе, — гэта складанне спісаў дамоў у Глуску, паведаміла прысутным начальнік аддзела статыстыкі Галіна Палазняк. Займацца гэтай справай будуць рэгістратары — работнікі “Жылкамгаса” — арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і прадастаўляе жыллёва-камунальныя паслугі. Гэтыя суцэльныя абходы патрэбны для таго, каб праверыць і ўдакладніць картаграфічны матэрыял (план населенага пункта, дзе пазначаны ўсе дамы, вуліцы і г. д.), які маецца ў Белстаце. Работа гэта будзе праводзіцца з 6 па 30 лістапада.  Самі ж работнікі аддзела статыстыкі, паведаміла Галіна Палазняк, ужо правялі абход Глуска, каб мець поўную карціну таго, у якім стане знаходзіцца адрасная гаспадарка раённага цэнтра — шыльды з назвамі вуліц, завулкаў, нумарамі дамоў. Аказалася, тут далёка не ўсё ў парадку — як са шматкватэрнымі, так і з прыватнымі дамамі. Таму Дзмітрый Цімчанка нагадаў, што прывесці ў парадак адрасную гаспадарку жыллёвага фонду, што на балансе “Жылкамгаса”, — клопат камунальнікаў, ім патрэбна таксама праверыць, каб на ўсіх вуліцах Глуска (у пачатку, у канцы і на перакрыжаванні вуліц і завулкаў) меліся аншлагі з іх назвамі. А вось ужо нумары дамоў у прыватным сектары — прамы клопат іх гаспадароў. Ці гэта будзе прафесійна вырабленая шыльда, ці самаробная, ці нумар будзе напісаны фарбай на доме або паштовай скрыні, ці пазначаны як-небудзь яшчэ — розніцы няма, галоўнае — каб на кожным доме быў яго нумар.

Зрэшты, як нам падаецца, гэта патрэбна не толькі для правядзення перапісу, але і для правільнай дастаўкі пошты і іншых тавараў паштальёнамі і кур’ерамі, для “хуткай” і іншых службаў, якія аказваюць нам свае паслугі. Афіцыйныя структуры і арганізацыі ўжо ўключыліся ў падрыхтоўку да правядзення перапісу, пэўныя крокі ў гэтым накірунку павінны быць зроблены і на ўзроўні асобных домаўладанняў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Происшествия

Тракторист погиб, выпав из кабины под колеса. В его крови было почти четыре промилле

31 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусчане присоединились к акции Минлесхоза «Дай лесу новае жыццё!»

31 октября 2025
Читать новость
Культура

Глусская детская школа искусств имени Валерия Кирилловича Иванова отпраздновала свой 65-летний юбилей

31 октября 2025
Читать новость
Культура

Молодой специалист Глусской школы искусств Севастьян Власов — о себе, начале трудового пути и любви к музыке

31 октября 2025
Читать новость
Общество

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

31 октября 2025
Читать новость
Культура

Итальянские хиты вовсю звучат на «Золотом шлягере» в Могилёве

31 октября 2025
Читать новость