Темы

Першая тысяча на адвозцы

Першая тысяча на адвозцы

У Глускім раёне на жніве з’явіўся першы тысячнік-вадзіцель. Гэта Уладзімір Няборскі з ААТ “Турыно-агра”, ён перавёз ад камбайнаў 1 080 тон зерня (па стане на 10 жніўня).

Павіншаваць яго з гэтай працоўнай перамогай на поле, што за вёскай Старына, прыехалі намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Ігар Арцёмчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін і намеснік дырэктара ААТ па ідэалагічнай рабоце Надзея Жук. Яны падзякавалі вадзіцелю-перадавіку за яго добрасумленную і самаадданую працу, павіншавалі з гэтай працоўнай перамогай і пажадалі, каб і далей справа ладзілася, а поспехі памнажаліся. Уладзімір Мікалаевіч насамрэч працуе самааддана — і з братам Юрыем на камбайне, і вадзіцелем на адвозцы зерня. Каб усюды паспець, трэба добра пакруціцца, і ён стараецца, бо разумее, што пара цяпер гарачая і вельмі адказная — жніво. Таму доўгіх прамоў і разважанняў не было — добрыя словы, поціскі рук, кветкі, падзяка і прэмія ад раённага выканаўчага камітэта, каштоўны падарунак ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, падзяка, прэмія і вымпел ад галіновага прафсаюза. А потым над полем палілася песня — прыгожая, звонкая, вясёлая. Такі падарунак перадавіку прывезлі салісты народнага ансамбля “Вярбічанька”, каб падзякаваць, падтрымаць, прыўзняць настрой. Бо з добрым настроем і справа лепш ладзіцца. А працы ў полі яшчэ шмат і для вадзіцеляў, і для камбайнераў, жніво прадаўжаецца.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота В. ЧУЧВАЛ

Последние новости

Будь в курсе

К сведению субъектов хозяйствования, осуществляющих экспортно-импортные операции с товарами, подлежащими прослеживаемости

14 октября 2026
Читать новость
АПК

Зямля чакаць не будзе. Паглядзелі, як вялі касьбу кукурузы працаўнікі «Глускага-АГРА»

14 октября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

В День матери знакомим вас с мамой четырех девочек Алесей Асмоловской

14 октября 2026
Читать новость
Власть

Руководство области поздравляет с Днем матери

14 октября 2026
Читать новость
Власть

С Днем матери поздравляет руководство района

14 октября 2026
Читать новость
Общество

Итоги четвертой областной декады «Золотой возраст» подвели в Могилёве

13 октября 2026
Читать новость