Темы

Зямля чакаць не будзе. Паглядзелі, як вялі касьбу кукурузы працаўнікі «Глускага-АГРА»

Зямля чакаць не будзе. Паглядзелі, як вялі касьбу кукурузы працаўнікі «Глускага-АГРА»

Гэты рэпартаж адбыўся насуперак восеньскаму дажджу і дзякуючы добрым хлопцам-працаўнікам «Глускага-АГРА» Юрыю Кажаронку і Ігару Драздову. Гэта яны падвезлі нас на далёкі канец поля, што за Дасціжэннем, дзе ў пятніцу 9 кастрычніка вялася касьба кукурузы. У няўдалы час выбраліся мы сюды: ішоў дробны і спорны дожджык, але корманарыхтоўка не спынялася. Мы таксама вырашылі не адступаць. Той, хто добра робіць і паважае сваю справу, гэтак жа адносіцца і да іншай. Вось і механізатары, што чакалі сваёй чаргі, каб пад’ехаць пад загрузку зялёнай масы, зразумелі нашу праблему і падвезлі карэспандэнтаў раёнкі да месца. А мы, праехаўшы з імі па полі, зразумелі і адчулі ўсю асаблівасць і цяжкасць іх працы. 

Здавалася б, толькі адсвяткавалі “Дажынкі” з узнагародамі і ўшанаваннем лепшых хлебаробаў, магчыма, хацелася б і яшчэ адпачыць пасля жніва, але тым, хто працуе на зямлі, доўга гуляць не выпадае, бо зямля чакаць не будзе, усё пасеянае трэба сабраць і даць яму рады, упарадкаваць. Таму тых, каго бачылі на святочнай “дажыначнай” сцэне, пра каго не раз пісалі ў газеце як пра перадавікоў палявых работ, убачылі і на гэтым полі.

У аб’ектыў нашай фотакамеры трапілі механізатары Сяргей Ляпко (ён працаваў на кормаўборачным камбайне), Іван Шарамет, Юрый Кажаронак, Ігар Драздоў, Стас Дубенка. Стас расказаў, што раней вазіў на фермы кармы для жывёлы, а цяпер вось удзельнічае ў корма-нарыхтоўцы,  на полі працуе толькі тыдзень, тут свая спецыфіка, але ж кіраваць энерганасычанай тэхнікай — зусім іншая справа, чым звычайным трактарам, прызнаўся малады механізатар. Акрамя іх, зялёную масу з поля вазілі Аляксандр Алёхна і Андрэй Валодзін.

На раніцу 12 кастрычніка ў “Глускім-АГРА” ўбралі 1085 гектараў кукурузы, што адпавядае 68 працэнтам. З кожнага гектара бяруць па 184,8 цэнтнера зялёнай масы, гэта самая высокая ўраджайнасць па раёне. Усяго сіласу з кукурузы ў гаспадарцы нарыхтавана 17 718 тон, або 68,6 працэнта да задання, а кармавых адзінак на ўмоўную галаву маецца 28,5 цэнтнера, і гэта другі паказчык па раёне (пасля эксбазы «Глуск»).

На раніцу 12 кастрычніка па раёне кукуруза на сілас убрана на 4384 гектарах, сабрана 65 тысяч 100 тон зялёнай масы, сярэдняя ўраджайнасць складае 148,5 цэнтнера з гектара. 

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара і А. АТЛАС

Последние новости

АПК

Зямля чакаць не будзе. Паглядзелі, як вялі касьбу кукурузы працаўнікі «Глускага-АГРА»

14 октября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

В День матери знакомим вас с мамой четырех девочек Алесей Асмоловской

14 октября 2026
Читать новость
Власть

Руководство области поздравляет с Днем матери

14 октября 2026
Читать новость
Власть

С Днем матери поздравляет руководство района

14 октября 2026
Читать новость
Общество

Итоги четвертой областной декады «Золотой возраст» подвели в Могилёве

13 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Спасатели ликвидировали пожар в гаражном кооперативе

13 октября 2026
Читать новость