Темы

Любіць дзяцей і школу

Любіць дзяцей і школу

Першая мая сустрэча і знаёмства з Ірынай Пукач, настаўніцай Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу, адбыліся роўна два гады таму назад, у лютым 2017-га. Нагодай для размовы быў Дзень роднай мовы, а Ірына Віктараўна якраз і выкладае родную мову і літаратуру ў школе. Выкладае паспяхова, бо, наколькі я памятаю, яе вучань і сын Канстанцін Пукач тры гады запар станавіўся прызёрам абласной алімпіяды па беларускай мове. Дарэчы, у тым, што цяпер ужо выпускнік Заеліцкага НПК Канстанцін Пукач стаў студэнтам Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, не апошнюю ролю адыгралі яго маці і настаўніца Ірына Віктараўна і беларуская мова: тэсціраванне па гэтым прадмеце Косця здаў на 100 балаў.

Ды зараз не пра гэта, а пра настаўніцу, чыя справа — сустракаць, вучыць, развітвацца, а потым зноў сустракаць і вучыць іншых. І яна вучыць, як заўсёды, паспяхова: у гэтым навучальным годзе два вучні Заеліцкай школы сталі прызёрамі раённай прадметнай алімпіяды па беларускай мове, адзін — прывёз дыплом з абласной. Можна было б сказаць, што традыцыя перамог яе вучняў працягваецца, але ж кожнаму зразумела, што любая перамога не даецца проста так, па традыцыі, — у гэтым выпадку перамога даецца, калі адзін добра і старанна вучыць, а другі добра і старанна вучыцца. Ірына Віктараўна Пукач якраз так робіць сама і да гэтага сваім прыкладам прывучае вучняў. Калі ж хто не паверыць, што ўсё так проста, раскрыем сакрэт яе поспеху: як бы цяжка ні было працаваць у школе, якімі б складанымі ні здаваліся стасункі з сучаснымі дзецьмі, Ірына Пукач любіць сваю прафесію, свой прадмет і сваіх вучняў. Як прызналася сама ў нашай першай размове, за ўсе 25 гадоў работы яна ніколі не пашкадавала, што стала настаўніцай і працуе ў школе.

У Заеліцкай школе таксама не шкадуюць, што тут працуе Ірына Віктараўна, тут маюць усе падставы і ганарацца такім педагогам, як яна, адзначаюць і цэняць яе высокі прафесіяналізм, поспехі і дасягненні яе вучняў. Больш таго: адміністрацыя школы на чале з дырэктарам Святланай Лабадаевай робіць усё, каб вучні хацелі і любілі вучыцца, настаўнікі  маглі раскрыць свой патэнцыял, у поўнай меры прымяніць свой педагагічны талент і каб калектыў школы быў калектывам аднадумцаў. Мяркуючы па тым, што сярод сельскіх агульнаадукацыйных устаноў раёна па выніках работы за мінулы год лепшым прызнаны Заеліцкі навучальна-педагагічны комплекс, ім гэта ўдаецца. А Ірыну Віктараўну Пукач мы віншуем з прысуджэннем звання “Лепшы па прафесіі”.

Последние новости

Общество

Комиссия по содействию занятости в Глусском районе: кого рассмотрели, что предложили

30 октября 2025
Читать новость
Культура

«Есаул» российской эстрады Олег Газманов на «Золотом шлягере» в Могилёве

30 октября 2025
Читать новость
АПК

Палявыя работы ў Глускім раёне

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Безопасные каникулы

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Служат наши парни. Василий Медведок из Балашевичей

30 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ставит напряженные задачи по работе в Африке

30 октября 2025
Читать новость