Темы

Беларускаму кіно — 95, а ў глускай кінафікацыі — другая маладосць

Беларускаму кіно — 95, а ў глускай кінафікацыі — другая маладосць

Сёння, 17 снежня, — Дзень беларускага кіно. Гэта прафесійнае свята кінематаграфістаў адзначаецца ў нашай краіне з 1994 года. Дата для свята абрана невыпадкова. Менавіта 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў “Аб кінавытворчасці ў БССР” і было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі — “Белдзяржкіно”.

Кінавытворчасць у БССР пачалася ў 1925 годзе з хронікі і навукова-папулярных фільмаў. Першы беларускі мастацкі фільм “Лясная быль” (рэжысёр Юрый Тарыч), паводле аповесці Міхася Чарота “Свінапас”, быў зняты ў 1926 годзе. У 1928-м “Белдзяржкіно” арганізавала студыю мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, якая з-за адсутнасці тэхнічнай базы ў БССР часова размясцілася ў Ленін-градзе. Толькі ў 1939 годзе студыя мастацкіх фільмаў пераехала ў Мінск. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 годзе кінастудыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь” аднавіла сваю дзейнасць, а ў 1946-м яе перайменавалі ў “Беларусьфільм”.

Дэманстрацыя фільмаў у Беларусі пачалася яшчэ ў канцы XIX стагоддзя: першымі кіно ўбачылі жыхары Віцебска ў 1898 годзе. У пачатку XX стагоддзя дзейнічала ўжо больш за 55 прыватных кінатэатраў. У 1900 годзе ў Мінску першы кінатэатр адкрыў прадпрымальнік Рыхард Штрэмер. Напачатку ў ім дэманстраваліся дыяпазітывы, потым нямыя фільмы.

Але ж да большасці беларускіх гледачоў кіно прыйшло падчас культурных пераўтварэнняў, якія праводзіла савецкая ўлада ў 1930-я гады. У якасці кінатэатраў звычайна выкарыстоўвалі былыя рэлігійныя ўстановы — сінагогі, касцёлы ды цэрквы. У Глуску таксама, успамінаюць старажылы, некаторы час клуб, дзе паказвалі кіно, знаходзіўся ў будынку былой сінагогі. А ў 1960-я кіназал перамясціўся ў будынак закрытай Свята-Богаяўленскай царквы. Пазней доўгі час глушчане глядзелі кіно ў раённым Доме культуры, які, дарэчы, стаіць на месцы  Уваскрасенскай царквы.

Росквіт кіно ў савецкай дзяржаве прыйшоўся на 1960—1980-я гады. У гэты час была пабудавана найбольшая колькасць кінатэатраў у вялікіх гарадах і пасёлках і сельскіх клубаў у вёсках. Сайт myfin.by прыводзіць такую статыстыку: у 1950 годзе ў СССР працавала каля 42 тысяч кінаўстановак, у 1960-м — ужо каля 103 тысяч, у 1970-м — 157 тысяч. У СССР у 1970 годзе насельніцтва купіла 4,65 мільярда білетаў у кіно. Білеты на кінасеанс каштавалі ад 20 да 50 капеек, у сельскай мясцовасці яны былі таннейшыя.

Кіно любілі і дзеці, і дарослыя, бо гэта быў, бадай, самы даступны культурны адпачынак для савецкіх людзей, асабліва тых, што жылі ў малых гарадках і вёсках. Даволі папулярнымі ў савецкага гледача былі карціны, знятыя на “Беларусь-фільме”: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Корцік”, “Бронзавая птушка”, “Прыгоды Бураціны”, “Людзі на балоце”, “Белыя Росы”, а таксама шмат фільмаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

У верасні 1984 года ў Глуску адбылася значная культурная падзея — пачаў працаваць кінатэатр. “Яшчэ адзін прыгожы сучасны будынак з’явіўся ў райцэнтры, — пісала газета “Сцяг Радзімы”. — Уступіў у строй кінатэатр з паэтычнай назвай “Арыён”. Безумоўна, глядзельная зала ў кінатэатры была значна лепшая, чым у РДК, прасторная (больш чым на 350 месцаў), з вялікім экранам. І людзі ішлі глядзець кіно цэлымі сем’ямі, на кожны сеанс збіралася поўная зала. Напэўна, многія глушчане памятаюць, якія вялікія чэргі ў касе былі, калі паказвалі фільм “Кінг-Конг”. Асабіста мне білецік дастаўся “па блаце” ад татавага знаёмага, які працаваў у кінатэатры.

У 1990-я цікавасць беларускага гледача да кіно на вялікім экране паступова змяншаецца. Са з’яўленнем відэамаг-нітафонаў глушчане атрымалі магчымасць глядзець пірацкія копіі сусветных кінашэдэўраў на экране тэлевізара. Іх дэманстравалі ў фае кінатэатра, у першым прыватным глускім відэасалоне, а ў кагосьці відэамагнітафон ужо нават быў дома.

Зараз жа наступіла эпоха новых тэхналогій — на змену фільмам на плёнцы прыйшло лічбавае кіно. А крыху болей за месяц таму і ў глушчан з’явілася магчымасць глядзець фільмы ў высокай якасці, на адным з самых лепшых у Магілёўскай вобласці экране і ў прыгожай утульнай зале на 256 месцаў у Цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён”. Аб тым, што змянілася ў кінатэатры і што прапануюць мясцовым гледачам супрацоўнікі “Арыёна”, нам расказаў Андрэй Леўчанка, намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма” па кінавідэаме-рапрыемствах: “Зараз глушчане будуць глядзець кіно ў вельмі добрай якасці, — адзначыў Андрэй Аляксандравіч. — У нас з’явілася выдатнае абсталяванне, не горш, а можа, нават і лепш, чым у некаторых вялікіх гарадах.

Напрыклад, экран для паказу фільмаў у 3D-фармаце — адзін з самых лепшых у вобласці (такі ж ёсць толькі ў Магілёве), ён у шырыню восем метраў, вышынёю — чатыры. Ёсць і звычайны экран, святлодыёдны, шырынёй шэсць метраў. Гукавая сістэма — Dolby, фармата 7.1, яна стварае гукавое поле на 360°.

У глускім кінатэатры ўжо ў гэтым сезоне будуць дэманстравацца сусветна вядомыя ліцэнзійныя фільмы прама ў дзень іх прэм’еры ў Маскве або Мінску”.

Андрэй Леўчанка правёў мяне ў тэхнічнае памяшканне, дзе знаходзіцца абсталяванне для дэманстрацыі фільмаў, лічбавая ўстаноўка для наладкі гуку. “На такім абсталяванні можа працаваць чалавек, — зазначыў Андрэй Аляксандравіч, — які добра валодае камп’ю-тарнай тэхнікай, бо яно вельмі складанае. А ўсяго ў аддзеле кінавідэа-мерапрыемстваў нас працуе шэсць чалавек: акрамя мяне, гэта кінамеханік Аляксандр Манько і відэадэ-манстратар Сяргей Валадзько, інжынер па абслугоўванні абсталявання Максім Грамыка, метадыст Ірына Грабко і касір Тамара Юневіч”.

Каб ісці ў нагу з часам і, безумоўна, для зручнасці сваіх гледачоў кінатэатр “Арыён” далучыўся да сістэмы электроннага продажу білетаў bycard.by.

Тут можна паглядзець афішу на тыдзень і больш, прачытаць апісанне да фільма, праглядзець нават яго трэйлер, выбраць самае прывабнае для сябе месца ў зале і купіць білет. Продаж білетаў анлайн спыняецца за гадзіну да пачатку сеанса.

Таго, хто будзе набываць білет адразу ў касе, таксама чакаюць навіны: на спецыяльным маніторы глядач павінен будзе выбраць сабе канкрэтнае месца і падчас прагляду фільма сядзець абавязкова там. Як растлумачыў Андрэй Леўчанка, такія правілы існуюць ва ўсіх кінатэатрах. Увогуле, у сваёй рабоце супрацоўнікі кінатэатра прытрым-ліваюцца правілаў кінаабслугоўвання насель-ніцтва. Кожны можа лёгка  знайсці іх у інтэрнэце і прачытаць, якія ёсць у гледачоў правы і абавязкі, што дазволена, а што катэгарычна забаронена. Так, напрыклад, глядач у кінатэатры не толькі адпачывае, але і адказвае за захаванне ў належным стане свайго месца. “Не так даўно здарылася непрыемная сітуацыя, — расказаў Андрэй Леўчанка. — Пасля аднаго з мерапрыемстваў са школьнікамі работнік кінатэатра на крэсле знайшоў прылепленую жавальную гумку. Па камеры відэаназірання мы хутка ўстанавілі, хто гэта зрабіў, і пакуль што абмежаваліся толькі размовай з хуліганам. Мы, безумоўна, жадаем бачыць у кіназале культурных наведвальнікаў і верым, што нашы гледачы насамрэч такія і ёсць”.

Магчыма, за нядоўгі час, што працуе новая кіназала, яшчэ не ўсе глушчане змаглі ацаніць яе ўтульнасць і якасць лічбавага кіно. Але ўжо не раз чула пра жаданне і дзяцей, і дарослых схадзіць на кінасеанс. “Зацікавіць фільм — абавязкова пайду яго глядзець у нашым кінатэатры”, — кажуць мае знаёмыя. І ў закаханых з’явілася магчымасць не толькі гуляць па вуліцах Глуска, а і паглядзець кіно на апошнім, 12-м, радзе.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
Актуально

545 нарушений ПДД выявили за выходные в Могилёвской области

22 апреля 2024
Власть

Лукашенко: Беларусь настроена решительно наращивать товарооборот с Архангельской областью

22 апреля 2024
Актуально

Министр ЖКХ Геннадий Трубило: перспективные агрогородки в Беларуси благоустроят не хуже городов

22 апреля 2024
Актуально

В Глусском РЦСОН разъяснили новые условия для назначения семейного капитала

22 апреля 2024
Общество

Помощники ГАИ из Глуска получили путевку на областной конкурс «Юных инспекторов движения»

21 апреля 2024
Общество

Глусчане подключились к республиканскому субботнику

20 апреля 2024
Культура

Экскурсия глусских «арт-крошек»

20 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024