Темы

За дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год Глускі раён удастоены Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама

За дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год Глускі раён удастоены Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама
Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц (злева) з узнагароджанымі прадстаўнікамі Асіповіцкага раёна, Магілёва, Глускага раёна

За дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2019 год Глускі раён удастоены Ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама.

Адпаведнае рашэнне абласным выканаўчым камітэтам было прынята яшчэ вясной, а ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання (такой жа ўзнагароды ўдастоены Асіповіцкі раён і горад Магілёў) адбылася падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню Незалежнасці, што праходзіла 3 ліпеня на плошчы Славы ў Магілёве. З рук кіраўніка вобласці Леаніда Зайца грамату прымаў старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Асташэвіч. Дзелячыся сваімі ўражаннямі ад цырымоніі, ён нагадаў, што Глускім раёнам у 2019 годзе былі выкананы 11 з 13 даведзеных ключавых паказчыкаў і заданняў сацыяльна-эканамічнага развіцця, у тым ліку экспарт тавараў, працаўладкаванне грамадзян на створаныя рабочыя месцы, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічны тавараабарот, аб’ём будаўніча-мантажных работ і некаторыя іншыя. Ці трэба казаць, што гэта ўзнагарода — агульны здабытак усіх жыхароў Глушчыны, хто сумленна працуе, выконвае і перавыконвае планы, прымае адказныя рашэнні, робіць сваю работу якасна, граматна і дакладна.

Акрамя таго, выбітным жыхарам Прыдняпроўскага краю былі ўручаны спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імён у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2019 года. Такога гонару ўдастоены сем жыхароў вобласці, сярод іх працаўнікі сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, прадстаўнікі падатковых органаў, духавенства, хто за сваю працу і актыўную грамадскую дзейнасць ужо мае высокія дзяржаўныя ўзнагароды.

Па словах Вячаслава Асташэвіча, урачыстасць была арганізавана годна і прыгожа. Добрыя словы сабраўшымся сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, ён адзначыў, што падмурак сучаснай Беларусі закладвалі нашы ветэраны вайны і працы і цяпер іх справу прадаўжае кожны з нас. Мы разам будуем прамысловыя і сельскагаспадарчыя аб’екты, жылыя дамы, дзіцячыя сады і спартыўныя пляцоўкі, і мы ганарымся тым, што Магілёўшчына ўносіць свой важкі ўклад у развіццё дзяржавы.

Фота mogilev-region.gov.by

Последние новости

Общество

Из криминальной хроники

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Узнали результаты матча глусской команды «Птичь» с футболистами из Быхова

16 мая 2026
Читать новость
Культура

Фестиваль детского искусства имени В. К. Иванова в Глуске. Награждение участников хореографического конкурса. Фоторепортаж

16 мая 2026
Читать новость
Культура

Фестиваль детского искусства имени В. К. Иванова в Глуске. Награждение инструменталистов и вокалистов. Фоторепортаж

16 мая 2026
Читать новость
Образование

Рассказываем, где будут отдыхать школьники Глусского района

16 мая 2026
Читать новость
Власть

16 мая — День работников физической культуры и спорта

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем