Темы

Першага тысячніка на жніве віншавалі 29 ліпеня ў Глускім раёне

Першага тысячніка на жніве віншавалі 29 ліпеня ў Глускім раёне

Першага тысячніка на жніве віншавалі ўчора ў Глускім раёне. Больш за тысячу тон зерня і масланасення рапсу перавёз ад камбайнаў вадзіцель аграфірмы “Слаўгарадскі” Аляксей Хромчанка. На жніве ён са сваім МАЗам задзейнічаны з самага пачатку ўборкі, з 15 ліпеня. На рабоце заняты, лічы, увесь светлавы дзень, з сямі раніцы да дзесяці-адзінаццаці вечара, рэйс за рэйсам, поле за полем. “Бывае, пяць рэйсаў за дзень зраблю, бывае і пятнаццаць, — расказвае Аляксей Аляксандравіч, — усё залежыць ад надвор’я, ад ураджайнасці поля, ад стану тэхнікі, на гэтым МАЗе я працую пяты год, гляджу яго, стараюся, каб не падводзіў. Для перавозкі збожжа нарасціў і загерметызаваў кузаў, каб зерне не сыпалася па дарозе, магу да трынаццаці тон загружаць. Праца цяжкая, асабліва ў такую спякоту, але працаваць трэба”.

Так, працаваць трэба, і ён працуе, старанна, добра, на вынік. З добрым вынікам, з першай перавезенай тысячай тон яго ўчора павіншавалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Надзея Жук і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Самуйлік. Аляксею Хромчанку падзякавалі за добрую працу і пажадалі перавезці яшчэ не адну тысячу тон збожжа.  Добрым матэрыяльным стымулам будзе і грашовая прэмія, выданая лідару ўборачнай, а для маральнага настрою — Падзяка і вымпел перадавіка жніва, а таксама чырвоныя майка і кепка, каб здалёк бачна было, хто робіць чарговы рэйс з зернем новага ўраджаю.  Для падняцця настрою на працу для яго і іншых вадзіцеляў і камбайнераў над полем прагучалі песні — іх прывезлі і праспявалі ўдзельнікі самадзейнасці Заеліцкага ЦКіВЧ.

Было ўсё гэта на полі каля вёскі Малкава, тут працавалі пяць камбайнаў і два МАЗы: на адным — Аляксей Хромчанка, на другім — Сяргей Хількевіч (ён якраз стаў пад загрузку). На раніцу ўчарашняга дня ў аграфірме “Слаўгарадскі” было зжата 958 гектараў зерневых, уборачная тут набліжаецца да свайго экватара: жніво праведзена больш як на 46 працэнтаў.

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем