Темы

Сямейны лад за ўсё даражэй

Сямейны лад за ўсё даражэй
Сяголета Глускі раён на абласным конкурсе “Сям’я года” прадставіла сям’я Лубковых з Глуска

Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сям’ёй. Згода ды лад у сям’і лепш, чым скарб. Калі сямейка ўмесце, дык і душа на месцы. Так коратка і ёміста наш народ выказаў свой погляд на сям’ю, падкрэсліваючы яе важнасць: сямейны лад за ўсё даражэй. Але ж дабіцца гэтага ладу не так і проста: сямейны гаршчок заўсёды кіпіць. Для чалавека сям’я — яго тыл і надзейны падмурак, а для грамадства — яго аснова, неад’емная частка. А яшчэ сям’ю называюць маленькай дзяржавай, і вялікая дзяржава стараецца яе ўсяляк падтрымліваць, мацаваць.

У нашай краіне распрацавана цэлая сістэма для падтрымкі сем’яў, для дапамогі бацькам у выхаванні дзяцей. На асаблівым становішчы ў Беларусі — шматдзетныя сем’і, гэта значыць сем’і, дзе выхоўваецца трое і больш дзяцей (ад нуля да васямнаццаці гадоў).

Па даных раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на 1 мая ў Глускім раёне пражывае 186 мнагадзетных сем’яў, дзе выхоўваецца 619 дзяцей. Больш за ўсё сярод іх сем’яў з трыма дзецьмі — 145, па чацвёра малых гадуецца ў 27 сем’ях, па пяцёра — у дзесяці, у трох сем’ях па шэсць сыноў і дачок, самая вялікая сям’я, з васьмю дзецьмі, адна. Сяголета статус мнагадзетных у раёне атрымалі восем сем’яў.

Значнай дапамогай шматдзетным з’яўляецца налічэнне ім сямейнага капіталу. Пачынаючы з 2015 года такая ра-завая выплата была назначана 199 сем’ям нашага раёна, у тым ліку па васьмі сем’ях такое рашэнне прынята ўжо ў бягучым годзе. Распарадзіцца сямейным капіталам можна пасля 18-годдзя дзіцяці, з нараджэннем якога капітал быў налічаны. Але ёсць з гэтага правіла выключэнне: датэрмінова патраціць грошы можна на платнае лячэнне кагосьці з членаў сям’і, рашэнне жыллёвага пытання і некаторыя іншыя патрэбы. У нашым раёне такое права выкарысталі 67 шматдзетных сем’яў, усе — на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Пятнаццатага мая ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і. Да гэтай даты быў прымеркаваны абласны этап пятага рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Ён праходзіў учора ў Магілёве. Сярод шасці яго ўдзельнікаў была і сям’я глушчан Лубковых. Калі рыхтаваўся гэты матэрыял да друку, мы не ведалі вынік іх выступлення. Але якім бы ён ні быў, мы дзякуем Паўлу, Наталлі і іх дачушкам Дзіяне, Альбіне і Сафіі за іх старанне, віншуем іх, а таксама ўсіх, хто ўзяў на сябе смеласць і працу стварыць сям’ю, са святам і зычым усім шчасця. 

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

 

Последние новости

Общество

Наши люди. Тренер по спорту Глусского ФСК Александр Кочергин

17 мая 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Поздравления принимали работники физической культуры и спорта Глусчины

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем