Темы

Адзначым свята Перамогі!

Адзначым свята Перамогі!

Афіцыйныя святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Перамогі ў нашым раёне пачнуцца 8 мая. Ускладанні вянкоў і кветак ад працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый пройдуць на Алеі Славы (у 12 гадзін), на воінскіх могілках у вёсцы Хваставічы, на грамадзянскіх могілках у Глуску, што па вуліцы Акцябрскай, на глускіх гарадскіх могілках, а таксама да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам і ахвярам Халакоста на Мыслачанскай гары (у 12:30). Вянкі і кветкі ў гэты дзень таксама лягуць да помнікаў на тэрыторыях усіх сельсаветаў раёна.
У дзень свята, 9 Мая, прадстаўнікі працоўных калектываў Глуска ў 9:30 збяруцца на плошчы для пастраення і святочнага шэсця да мемарыяльнага помніка “Воінская Слава”, святочны мітынг там пачнецца ў 10 гадзін. Пасля гэтага святкаванне Дня Перамогі пераносіцца ў раён стадыёна, тут будуць разгорнуты гандлёвыя палаткі раённага спажывецкага таварыства, наладжана “салдацкая паляна” з традыцыйным пачастункам гэтага дня — салдацкай кашай. Культурна-забаўляльныя мерапрыемствы ўключаюць у сябе канцэрт мастацкай самадзейнасці, ён намечаны на 12:30, для дзяцей на летняй танцавальнай пляцоўцы будзе арганізавана тэатралізаваная гульнёвая праграма. У 15 гадзін аматараў кінамастацтва запрашае кінатэатр “Арыён” на прагляд мастацкага кінафільма, уваход свабодны. Як заўсёды, сваімі актыўнымі выступленнямі свята Вялікай Перамогі адзначаць спартсмены раёна: у 12:00 стартуюць адразу некалькі спартыўных мерапрыемстваў, гэта лёгкаатлетычны крос (ад плошчы да помніка “Воінскай Славы”), паказальныя выступленні таэквандзістаў (стадыён), а таксама спаборніцтвы па гандболе (міні-пляцоўка на стадыёне), у 13 гадзін там жа адбудзецца валейбольная сустрэча, а на вялікім полі ў 17 гадзін пачнецца футбол. Завяршаюць святочныя мерапрыемствы гэтага дня тэматычныя танцавальныя праграмы для моладзі ў 19:00 і 22 гадзіны ў РДК.

Последние новости

Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе

19 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об эффективности установки АПИ

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем