Темы

Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на Паралімпійскіх гульнях у Рыа

Беларусы Андрэй Праневіч і Уладзімір Ізотаў заваявалі залатыя медалі на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

У спаборніцтвах па фехтаванні сярод шпажыстаў-калясачнікаў Андрэй Праневіч быў мацнейшы за брытанца Дзімітры Куцья (15:13) і ўкраінца Алега Навуменку (15:8), а ў фінале ён зрабіў вырашальны рэзультатыўны выпад і перамог Алі Амара з Ірака (15:14). Трэцяе месца на п’едэстале гонару заняў Алег Навуменка, які ўзяў верх над французам Янікам Іфебе (15:5).

У спаборніцтвах на шпагах сярод жанчын дзве беларускі выйшлі ў васьмёрку мацнейшых. Алеся Макрыцкая ўступіла немцы Сімоне Брызе-Батке (9:15), якая заняла ў турніры 4-е месца, а Настасся Касцюшкова ўступіла кітаянцы Чжой Цзіньцзінь (4:15), якая, перамогшы беларуску, у фінале заваявала залатую ўзнагароду.

У турніры сярод плыўцоў у катэгорыі SB12 беларус Уладзімір Ізотаў стаў лепшым на дыстанцыі100 мбрасам з новым паралімпійскім рэкордам — 1 мін 6,82 сек. Ранейшае лепшае дасягненне Уладзіміра Ізотава на Паралімпіядах — 1 мін 7,28 сек, якое ён устанавіў у Лондане ў 2012 годзе, дзе стаў сярэбраным прызёрам. Таксама на рахунку Уладзіміра Ізотава бронзавая ўзнагарода Пекіна-2008. Другое месца на дыстанцыі100 мбрасам у катэгорыі SB 12 у Рыа заняў Дзмітрый Салей з Азербайджана, які раней выступаў за Беларусь, — 1 мін 8,80 сек. Бронзавую ўзнагароду выйграў украінец Дзмітрый Вяракса — 1 мін 9,00 сек.

У спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы 13 верасня капітан беларускай паралімпійскай зборнай Ганна Канюк змагалася за медалі ў скачках у даўжыню ў катэгорыі T12 і заняла 5-е месца. У кіданні кап’я ў катэгорыі F46 беларус Аляксандр Субота заняў 11-е месца.

Дзякуючы двум залатым медалям скарбонка зборнай Беларусі значна папоўнілася. На рахунку беларускіх паралімпійцаў сем узнагарод (пяць залатых і дзве бронзавыя), яны займаюць 13-е месца ў медальным заліку. Лідзіруюць па вартасці ўзнагарод кітайскія спартсмены — 63 залатыя медалі, якія камандзе ўжо ўдалося выйграць у Рыа.

Последние новости

Творческие проекты

Зелянковіцкі рубеж. Праект “Кропка на карце”

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На «Славянском базаре в Витебске» открылся «Кукольный квартал»

16 июля 2026
Читать новость
Культура

В этот летний день совет ветеранов посетил пешеходную экскурсию по исторической части поселка «Глуск— город на Птичи»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Удзельнік I УНС слесар Аляксандр Галаўнёў: «Час быў такі цяжкі, што здавалася парою: прасвету няма»

16 июля 2026
Читать новость
Власть

Молочные реки, узбекские «берега» и образцовый агросервис. Главное о работе Лукашенко в регионах

15 июля 2026
Читать новость
Здоровье

Мифы о прививках

15 июля 2026
Читать новость