Темы

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе з 25 мая па 5 чэрвеня ўсебеларускую акцыю «Увага — дзеці!»

Дзяржаўтаінспекцыяправядзеўсебеларускаеспецыяльнаекомплекснаемерапрыемства «Увага—дзеці!» з 25 маяпа 5 чэрвеня, паведаміліваУДАІГУУСМінгарвыканкама.

«Найбольшая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца з чэрвеня па верасень, гэта значыць у час школьных канікул. У дзяцей з’яўляецца шмат свабоднага часу, яны часта застаюцца без догляду дарослых. Як правіла, церпяць дзеці ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў. Акцыя «Увага — дзеці!» прымеркавана да пачатку летняга адпачынку дзяцей. Цяпер ужо многія бацькі пачынаюць адвозіць дашкалят у вёскі да сваякоў. Хутка завершацца заняткі і ў школьнікаў. Каб зрабіць баўленне часу для дзяцей бяспечным, праваахоўнікі і педагогі аб’яднаюць свае намаганні», — растлумачылі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам непаўналетніх, нагадаюць аб правілах іх бяспечнай перавозкі, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных паводзін на дарозе. Акрамя таго, у час правядзення акцыі «Увага — дзеці!» аўтамабілістам трэба будзе перамяшчацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар. Гэта неабходна для прыцягнення ўвагі маленькіх пешаходаў да транспартнага сродку, які рухаецца.

У Дзяржаўтаінспекцыі канстатавалі, што за 4 месяцы бягучага года ў Мінску здарылася 12 ДТЗ з удзелам непаўналетніх. Гэта на дзевяць выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2014 года. У інцыдэнтах са студзеня па красавік 2015 года 12 юных удзельнікаў дарожнага руху атрымалі раненні, у той час як за мінулы год за гэты перыяд пацярпелі 25 чалавек. Гібель дзяцей у бягучым годзе не зарэгістравана, у адрозненне ад 2014 года, калі памерла адно дзіця.

Последние новости

Будь в курсе

Республиканский марафон «Сохраним сердце здоровым» стартует 29 сентября

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил Павла Муравейко замглавы Администрации Президента

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Льготы, кредиты и регионы: как в Беларуси помогают гражданам решить жилищный вопрос

28 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как в Глусском районе прошел Единый день безопасности

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Спасатели напоминают правила посещения лесов в период сбора грибов и ягод

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РЭС — о правилах электробезопасности

27 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем