Темы

Права пасажыра таксі адмовіць у аплаце пры адсутнасці чэка заканадаўча замацуюць у Беларусі

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 16 чэрвеня на пасяджэнні прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».

Як адзначыў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, прадугледжваюцца значныя змяненні ў галіне перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі. Так, уведзена падрабязная рэгламентацыя адносін паміж заказчыкам перавозак, аператарамі таксі, дыспетчарамі і перавозчыкамі. «Артыкул 28 закона дапоўнены правам пасажыра адмовіцца ад аплаты за праезд у аўтамабілі таксі ў выпадку неатрымання ад вадзіцеля чэка, фарміруемага таксометрам», — расказаў міністр.

У цэлым, паводле слоў Анатоля Сівака, дакументам прапануецца сфарміраваць празрыстую сістэму арганізацыі аўтамабільных перавозак, якая заснавана на эфектыўным узаемадзеянні суб’ектаў гаспадарання і ўпаўнаважаных дзяржорганаў. Так, дакладна размяжоўваюцца паняцці «аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах» і «аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у нерэгулярных зносінах».

У законапраекце таксама канкрэтызавана, што транспартнымі дакументамі пры выкананні перавозак грузаў з’яўляюцца: пры выкананні ўнутрырэспубліканскіх аўтаперавозак — таварна-транспартная накладная, пры выкананні міжнародных аўтаперавозак — міжнародная таварна-транспартная накладная (CMR).

Акрамя таго, артыкул 41 дзеючага закона плануецца дапоўніць палажэннямі, у адпаведнасці з якімі грузаадпраўшчык абавязаны забяспечыць прадастаўленне аўтаперавозчыку грузасуправаджальных дакументаў, аформленых належным чынам, і нясе адказнасць за непрадастаўленне іх у поўным аб’ёме.

Последние новости

Общество

Итоги четвертой областной декады «Золотой возраст» подвели в Могилёве

13 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Спасатели ликвидировали пожар в гаражном кооперативе

13 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Правила безопасных онлайн-покупок

13 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко собрал совещание с силовиками. Тема — итоги проверки одной из бригад внутренних войск

13 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В третий раз в Минске пройдет «Душевный фестиваль». Чем будет удивлять одно из главных культурных событий осени

13 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

ИДН Глусского РОВД. Забудьте слово «равнодушие»

13 октября 2026
Читать новость