Темы

Сельсаветаў стане менш

Сельсаветаў стане менш

На гэтым тыдні адбылася нечарговая сесія Глускага раённага Савета дэпутатаў. Першым у парадку дня было пытанне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глускага раёна. Гаворка ішла пра змяненне граніц Завалочыцкага і Калаціцкага сельсаветаў і пра ліквідаванне Клятнянскага і Бярозаўскага сельсаветаў. Пра вынікі разгляду меркавання грамадзян адносна змен адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глускага раёна дэпутатам распавяла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Трыбуш (яны былі надрукаваны ў № 89 нашай газеты). У выступленні было таксама прыведзена эканамічнае абгрунтаванне і абгрунтаванне па адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні раёна. Зараз яго тэрыторыя раздзелена на восем сельсаветаў, у якіх пражываюць 8 623 чалавекі, размешчаны сем сельскагаспадарчых арганізацый. Пасля далучэння да Калаціцкага сельсавета вёсак Бабірова, Ясенцы, Горнае і Масцішча колькасць яго насельніцтва складзе 1 412 чалавек. А межы астатняй часткі Завалочыцкага сельсавета супадуць з межамі саўгаса “Завалочыцы”, колькасць насельніцтва паменшыцца да 965 чалавек. Пасля ліквідацыі Клятнянскага і далучэння яго часткі да Хваставіцкага сельсавета ў склад апошняга ўвойдуць 22 населеныя пункты з колькасцю пражываючых 1 963 чалавекі. Слаўкавіцкі сельсавет будзе складацца з 19 населеных пунктаў з колькасцю пражываючых 1858 чалавек. Пасля ліквідацыі Бярозаўскага сельсавета і далучэння яго да Каткаўскага на агульнай тэрыторыі будуць размешчаны 17 населеных пунктаў з колькасцю жыхароў 1 438 чалавек. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне Казловіцкага сельсавета пакінута без змяненняў, ранейшай застаецца тут і колькасць пражываючых — 1 219 чалавек.
Заслухаўшы дакладчыка, дэпутаты прагаласавалі за названыя змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Глускага раёна. Гэтае рашэнне, прынятае на раённай сесіі, было вынесена на разгляд сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, якая адбылася 20 лістапада, там названае рашэнне было канчаткова зацверджана.
Работа нечарговай раённай сесіі прадоўжылася разглядам пытанняў аб павелічэнні ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку, аб стаўках платы за арэнду паляўнічых і рыбалоўных угоддзяў. Акрамя таго, дэпутаты далі згоду на адчужэнне жылога памяшкання Міністэрствам па падатках і зборах ва ўласнасць Глускага раёна (такім чынам з’явілася службовае жыллё) і на набыццё кватэры Міністэрствам лясной гаспадаркі.
Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности собрал 5—6 сентября в Костюковичах творческих людей со всей страны

9 сентября 2026
Читать новость
АПК

Инновации в АПК: «умные» фермы и «правильное» молоко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске началось первенство района по волейболу

8 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем