Темы

Сотавая сувязь і бесправадны інтэрнэт могуць уплываць на развіццё раку і патэнцыю

Сотавая сувязь і бесправадны інтэрнэт могуць уплываць на развіццё раку і патэнцыю. Такое меркаванне выказаў 16 лютага на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Сяргей Красны.

Адказваючы на пытанне аб магчымым уплыве Wi-Fi на развіццё злаякасных пухлін, спецыяліст сказаў: «У нас строгіх навуковых даных пакуль няма. Хоць лічыцца, што электрамагнітнае выпрамяненне, вядома, неспрыяльна ўздзейнічае не толькі адносна ўзнікнення пухліны, але і на любыя клеткі, якія хутка дзеляцца. Напрыклад, сперматазоіды. Значна змяншаецца іх здольнасць да апладнення».

Паводле слоў Сяргея Краснага, вялікую колькасць бясплодных шлюбаў, якая дасягае 30 працэнтаў у высокаразвітых краінах, у асноўным звязваюць не толькі з няправільным ладам жыцця, але і з электрамагнітным выпрамяненнем. Ён прывёў прыклад, што цяпер стала вельмі папулярна працаваць у крэсле, трымаючы на каленях падключаны да інтэрнэту ноўтбук. «Гэтага нельга рабіць ні ў якім разе. Для гэтага ёсць стол. Трэба трымаць далей ад сябе», — раіць Сяргей Красны.

«Тое ж датычыцца пухлін галаўнога мозгу. Вялікая колькасць разнастайных гаджэтаў, тэлефонаў (асабліва ў дзяцей, пачынаючы з дзіцячага сада)… Гэтага ні ў якім разе рабіць не трэба. Дзеці павінны сутыкацца з мабільным тэлефонам як мага пазней», — дадаў намеснік дырэктара РНПЦ.

Последние новости

Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глуске началось первенство района по волейболу

8 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Преимущественно без осадков. Прогноз погоды на 8—13 сентября

8 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

День народного единства. Вспомним историю

8 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

11 сентября Могилёвским облисполкомом проведется горячая линия для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем