Темы

Сельскі сход з удзелам старшыні Глускага райвыканкама Аляксея Жураўлёва адбыўся Ў Завалочыцах

Сельскі сход з удзелам старшыні Глускага райвыканкама Аляксея Жураўлёва адбыўся Ў Завалочыцах

Асноўная тэма калектыўнай размовы — транспартныя зносіны аграгарадка і навакольных вёсак з Бабруйскам: даехаць туды стала складана з-за адмены працаваўшага раней маршрута Бабруйск — Бабірова. Зварот з такім пытаннем паступіў ад мясцовай жыхаркі на прамую лінію ў Магілёўскі аблвыканкам.

Акрамя кіраўніка раёна, у Завалочыцы прыехалі яго намеснікі, старшыня рённага Савета дэпутатаў Раман Тычына, старшыня Завалочыцкага сельвыканкама Дзмітрый Асадчы, кіраўнікі некаторых раённых службаў і аддзелаў райвыканкама.

Калі сказаць коратка, то ўзнятае пытанне, лічы, ужо вырашана. Як праінфармаваў сяльчан намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, замест маршрута, які закрыўся, адкрываецца новы — Глуск — Бабруйск праз Бабірова (і Завалочыцы), абслугоўваць яго бярэцца прыватны перавозчык. Афармленне неабходных дакументаў ужо завяршаецца. Маршрутка будзе ездзіць з панядзелка па пятніцу двойчы на дзень, раніцай і вечарам. Аляксандр Анцюшэня назваў і час адпраўлення, але папярэдзіў, што па меры работы маршрута распісанне можа быць зменена для большай зручнасці людзей. Трэба памятаць і пра тое, што маршрут будзе працаваць пакуль у тэставым рэжыме, бо перавозчыку трэба пераканацца, што гэта эканамічна выгадна, а значыць, далейшая работа маршрута залежыць ад саміх людзей, ад колькасці пасажыраў.

Зразумела, што прыватнік нацэлены на прыбытковасць перавозак, падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў, таму людзі павінны праяўляць свядомасць і, разлічваючыся за праезд, браць білет: гэта не толькі дае права атрымаць кампенсацыю ці страхоўку на выпадак аварыі, але і паказвае аб’ектыўную фінансавую карціну перавозак, дае магчымасць убачыць рэальны попыт.

Сяльчанам таксама нагадалі, што па пятніцах, суботах і нядзелях названы накірунак, як і раней, абслугоўваюць аўтобусы Бабруйскага філіяла АП № 2. Так што транспартныя зносіны з горадам наладжаны цягам усяго тыдня.

Большасць сяльчан пагадзіліся з такім вырашэннем пытання. Але чуліся і іншыя галасы: маўляў, прыватнік, зразумела, шукае выгаду, а далі б дзяржаўны аўтобус, то ездзіў бы і так. Вось табе і на: атрымліваецца, дзяржаўныя грошы можна не лічыць? Дзяржаўным аўтобусам можна і паветра вазіць? Для перака-наўчасці сваёй пазіцыі чалавек нават  згадаў словы Прэзідэнта, што і туды, дзе адзін чалавек жыве, павінен аўтобус заходзіць. Але ж Прэзідэнт таксама казаў і пра тое, што лішніх грошай у дзяржавы няма, маючы на ўвазе, што раскідацца імі нельга. Усё павінна быць мэтазгодна. Паветра вазіць і дзяржаўнаму прадпрыемству нявыгадна: калі атрымліваеш не прыбытак, а страты, адкуль тады грошы браць на рамонт і абнаўленне тэхнікі, на зарплату людзям і падатковыя налічэнні?

Эканамічнай абгрунтаванасцю тлумачыўся адказ яшчэ на адно пытанне, здаецца, ад таго ж чалавека, яно тычылася работы вясковай лазні: яе закрылі, і людзям няма дзе мыцца, казаў мужчына. Закрылі якраз таму, што мала было наведвальнікаў. Цяпер у большасці вяскоўцаў свае лазні, а таго, што заплацяць лічаныя адзінкі, якія б пайшлі памыцца і папарыцца, не хопіць нават на зарплату работніку. Не кажучы ўжо пра іншыя выдаткі. Было і пытанне пра якасць пітной вады ў Завалочыцах. Кіраўнік раёна даў даручэнне адпаведным службам узяць пробы вады ў канкрэтным доме і правесці іх аналіз.

Трэба сказаць, што размова ў Завалочыцкім сельскім Доме культуры атрымалася зацікаўленай, а месцамі і вострай. Не ўсе пытанні і прапановы вяскоўцаў вырашальныя і абгрунтаваныя. Кіраўнік раёна гаварыў пра гэта прама і адкрыта. Ні адно рашэнне не можа задаволіць патрэбы ўсіх і кожнага, пры вырашэнні праблем і пытанняў трэба зыходзіць з інтарэсаў большасці і патрабаванняў дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Гэтым і кіруецца райвыканкам у сваёй рабоце.

Такі падыход зразумелы, казалі ў размове з карэспандэнтам газеты жыхары аграгарадка, пад кожнага чалавека не падстроішся, вынікамі сельскага сходу большасць яго ўдзельнікаў задаволена. “Добра што ўлада пайшла нам насустрач, прыехала шмат кіраўнікоў і спецыялістаў, пагаварылі, усё растлумачылі, — казалі аграгарадкоўцы. — Нам і праўда, вельмі нязручна па будніх днях дабірацца да горада. Гэта многіх хвалюе, таму і людзей на сход прыйшло шмат. Маршрутка да Бабруйска нам вельмі дапаможа, толькі б рэйсы былі акупальныя. Мы ж разумеем, што перавозчык разлічвае на прыбытак”.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Трудовые права под защитой: 28 мая профсоюзные юристы ответят на все вопросы жителей области

27 мая 2026
Читать новость
Власть

Крутой о развитии АПК в Могилёвской области: перед регионом стоят серьезные задачи

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Взгляд в прошлое, надежда на будущее

27 мая 2026
Читать новость
АПК

Развитие АПК на контроле

27 мая 2026
Читать новость
Общество

Глусчане на первом областном медиафоруме юных журналистов и блогеров «Голос поколения: новый контент»

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем