Темы

За шматгадовую працу

За шматгадовую працу

Надыходзіць час, і чалавек прымае рашэнне спыніць сваю працоўную дзейнасць — калі ўжо напрацаваны значны стаж, калі прыйшлі патрэбныя гады. Такое рашэнне, магчыма, няпростае для сябе і даволі праблемнае для раённай улады, прыняў начальнік аддзела культуры Глускага райвыканкама Уладзімір Шулякоўскі: праз некалькі месяцаў пасля свайго 60-гадовага юбілею вырашыў пайсці на заслужаны адпачынак. З такой нагоды старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша ва ўрачыстай абстаноўцы падзякаваў Уладзіміру Шулякоўскаму за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё сферы культуры Глускага раёна і ўручыў яму Падзячнае пісьмо і кветкі.
І сапраўды, сёння многія ўстановы культуры, асабліва ў аграгарадках, сталі сапраўднымі асяродкамі культурнага адпачынку і цікавага баўлення вольнага часу сельскіх жыхароў, працуе шмат аб’яднанняў па інтарэсах для дзяцей і дарослых, а творчыя заслугі мясцовых культработнікаў высока цэняцца не толькі ў сваім раёне, але і за яго межамі. Між тым пачынаў сваю дзейнасць на пасадзе начальніка аддзела Уладзімір Шулякоўскі ў далёкім 1995 годзе, калі няпроста было не тое што развіваць, але нават захаваць сістэму клубных і бібліятэчных устаноў. Перамяніць сітуацыю да лепшага і выйсці на сённяшні ўзровень, як зазначыў, выступаючы ў адказ Уладзімір Аляксандравіч, можна было толькі агульнымі намаганнямі і пры актыўнай і дзейснай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта. Уладзімір Шулякоўскі падзякаваў кіраўніцтву раёна за гэту падтрымку і высокую ацэнку яго працы, пры гэтым выказаў перакананне, што сфера культуры Глушчыны будзе развівацца яшчэ больш хутка, яшчэ больш плённа, таму што творчы патэнцыял работнікаў вялікі, а планы значныя і цікавыя.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость
АПК

В Беларуси засеяно 97% площадей яровых культур

22 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОВД. Не верьте «письмам счастья»

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем