Темы

Святое месца пустым не застанецца

Святое месца пустым не застанецца

У вёсцы Бабірова Глускага раёна на будынку, рэканструяваным пад царкву, 18 красавіка ўстанавілі купалы і крыжы.
Рамонтныя работы вядуцца тут ужо амаль паўгода, іх арганізатарам і спонсарам з’яўляецца ўраджэнец вёскі Бабірова Аляксандр Арцёмчык, ды і самі бабіраўчане не застаюцца ў баку ад гэтай добрай справы — тыдзень назад правялі калектыўныя работы па ўборцы прылеглай тэрыторыі, збіраюць сродкі на набыццё неабходных царкоўных рэчаў. Зрэшты, здзіўляцца гэтаму не варта, бо бабіраўчане — у большасці сваёй людзі набожныя. Яшчэ ў ранейшыя часы ў вёсцы была свая драўляная цэркаўка, ды ў вайну яе будынак разабралі і перавезлі ў іншае месца, засталося толькі царковішча і паступова стала мясцовай назвай, якая ўжываецца і зараз. Як узгадвае адна з мясцовых жыхарак, неяк нават не верылася, што ў Бабірове зноў з’явіцца царква, але аднойчы ёй быў сон, дзе яна бачыла, як па вёсцы ідуць святары, у адным месцы яны спыніліся і пакланіліся. Памятае, як у сне здзівілася, што яны ідуць не з царковішча, а як прачнулася, падумала: “Няўжо?!” Калі адзін з будынкаў школы пачалі рамантаваць і рэканструяваць пад храм, успомніла той сон — ён аказаўся прарочым.
Калі і далей прадаўжаць аналогіі і сімвалізм, то як не сказаць пра тое, што нездарма менавіта ў будынку школы, дзе дзяцей вучылі разумнаму, добраму, вечнаму, з’явіцца храм, і гэтаму ж, толькі з акцэнтам на духоўнае ўзрастанне, будуць вучыць старых і малых. Бо за гады ваяўнічага атэізму і цяпер, у часы ліберальных каштоўнасцяў (калі не сказаць, уседазволенасці), вельмі многае ў нашых душах і нашых сэрцах зблыталася, заімглілася, нават сцерлася. Гэта адчуваюць многія. Таму, калі мы спыталіся ў вяскоўцаў, ці будуць людзі хадзіць у царкву, станоўчы адказ далі ўсе — і бабулькі з кіёчкамі, і жанчыны сярэдняга веку, і юнак з дзяўчынай.
Так, душа чалавечая па прыродзе сваёй хрысціянка. Вось і ў дзень, калі на будынку будучай царквы ўстанаўлівалі купалы і крыжы (іх выраблялі аж у Валгадонску), людзей для будняга дня прыйшло нямала. Вадасвятны малебен адслужыў і асвяціў крыжы епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
— Вельмі сімвалічна, — сказаў Уладыка, звяртаючыся да сяльчан, — што купалы і крыжы на будучай царкве ўстаноўлены менавіта на Тыдні пакут Гасподніх, у Вялікую пятніцу, калі на крыжы быў распяты і прыняў смерць наш Гасподзь. Мы ўздрыгваем ад адной толькі думкі пра смерць — сваю ці сваіх блізкіх, але пры гэтым мы павінны памятаць, што крыжовая смерць і Уваскрэсенне Хрыстова даюць нам надзею на жыццё вечнае з Богам, што без крыжа няма і ўваскрэсення. Няхай і ўстаноўленыя сёння крыжы дапамагаюць узняцца над будзённай мітуснёй, нагадваюць аб жыцці вечным.
Уладыка павіншаваў усіх з надыходзячым Вялікаднем і пажадаў сустрэць яго духоўна і фізічна падрыхтаванымі, пажадаў усім вясновага пасхальнага настрою, каб радасць і адчуванне жыцця ніколі не пакідалі нас.
Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота аўтара

Последние новости

Калейдоскоп

Пусть осень нас не подведет. Прогноз погоды на 16—20 сентября

15 сентября 2026
Читать новость
Культура

Женщины Глусчины. Библиотекарь Дина Кульбицкая

15 сентября 2026
Читать новость
Общество

Третье заседание VII Всебелорусского народного собрания пройдет в Минске 17-18 декабря 2026 года

15 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем библиотек поздравляет руководство района

15 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

КГК Могилёвской области 18 сентября проведет горячую линию по вопросам ЖКХ и благоустройства

14 сентября 2026
Читать новость
АПК

7 000 тонн — и это не предел: комбайнер из «Серволюкс Агро» Сергей Май установил рекорд страны по намолоту зерна

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем