Темы

Глуск 22 жніўня будзе прымаць удзельнікаў і гасцей рэгіянальнага фестывалю сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”

Глуск 22 жніўня будзе прымаць удзельнікаў і гасцей рэгіянальнага фестывалю сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”

Ужо праз некалькі дзён Глуск будзе прымаць удзельнікаў і гасцей рэгіянальнага фестывалю сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”. У суботу 22 жніўня фестывальная пляцоўка ў чатырнаццаты раз аб’яднае сямейныя калектывы з розных куткоў Магілёўшчыны і не толькі.

Пачатак фестывалю быў пакладзены ў дзевяностыя гады, і адразу ж быў зададзены асаблівы настрой свята, утульны і добразычлівы, гэта заўжды адзначалі яго ўдзельнікі. Дарэчы, у асобныя гады фестываль праходзіў па два дні, і канкурсанты пасля выступленняў на галоўнай сцэне вечарам накіроўваліся ў вёскі раёна, каб парадаваць сваёй творчасцю сяльчан. Ці трэба казаць, што сустракалі іх там не менш горача, чым у Глуску? Сярод удзельнікаў конкурсу былі, дарэчы, не толькі беларускія калектывы. Напрыклад, у 2009-м і 2011-м да нас прыязджалі ў якасці канкурсантаў і гасцей калектывы з Чарнігаўскай вобласці Украіны, казачы ансамбль з Краснадарскага краю, артысты з Белгарада.

Конкурсы таксама адрозніваліся разнастайнасцю. Так, у розныя гады, акрамя мастацкіх, праводзіліся спаборніцтвы рыбаловаў і на лепшую сямейную юшку, на лепшы фітачай і лепшы кандытарскі выраб, сямейны абярэг. І ўвогуле, арганізатары фестывалю пры ўсёй яго традыцыйнасці кожны раз знаходзілі магчымасць дадаць новых яркіх фарбаў. Так, у 2011 годзе сваім выступленнем глушчан парадавала папулярная на той час група “3+2”, удзельніца ад нашай краіны на Еўрабачанні. А дзесяццю гадамі раней гледачоў захапіў сваім аўтэнтычным выкананнем старадаўніх песень ансамбль сям’і Манько з вёскі Ольніцы. 

Сярод гасцей і членаў журы былі кампазітар Валерый Іваноў (старшыня журы), народны артыст Анатоль Ярмоленка, ганаровы грамадзянін Глуска Анатоль Глаз,

на той час намеснік старшыні аблвыканкама, між іншым, ён і на сцэне спяваў, падыгрываючы сабе на гітары, этнограф і фалькларыст Іван Крук, культуролаг Аксана Катовіч і іншыя.

А ў 2007 годзе падчас фестывалю “Сузор’е талентаў” у цэнтральным парку ўрачыста адкрылі Алею Славы.

На мерапрыемстве прысутнічалі Герой Сацыялістычнай працы Васіль Барысік і Герой Савецкага Саюза Ульян Рыбак. Ульян Аляксандравіч Рыбак і Аляксандр Багель, тагачасны старшыня Глускага райвыканкама, перарэзалі чырвоную стужку на цырымоніі адкрыцця.

У ліку пераможцаў і прызёраў фестывалю “Сузор’е талентаў” не адзін раз аказваліся сямейныя калектывы з нашага раёна: Рудалевічы, Сокалы, Каржнёвы, Шуманскія, Кісялевічы, Храпко, Дубашынскія-Сініцыны, Карпачовы, Янкоўскія, Ячмяньковы і шмат хто іншы.

Нямала глушчан ўдзельнічаюць і сёлета, перакананы, што іх выступленні будуць яркімі і цікавымі, запамінальнымі, як, зрэшты, і сам фестываль. Прыходзьце паглядзець, паслухаць, падтрымаць!

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота з архіва рэдакцыі

Последние новости

АПК

В Глусском районе чествовали передовиков жатвы

19 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Программа фестиваля семейного творчества «Сузор’е талентаў» 22 августа в Глуске

19 августа 2026
Читать новость
Общество

Сотрудники Глусского отделение Департамента охраны МВД достойно представили наш район на ежегодном областном конкурсе профмастерства

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Глусская районная организация Красного Креста принимает активное участие в благотворительной кампании «Соберем детей в школу»

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Под пристальным вниманием — перевозки учащихся к учреждениям образования

18 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Что нужно знать о безопасности школьной формы и обуви

18 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем