Габелены бабруйчанкі Алы Кірылавай, выкананыя ў аўтарскай тэхніцы вышыўкі шаўковымі адрэзкамі, — як раз той выпадак, калі лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. І ўсё ж сказаць пра іх трэба. Яны ўражваюць і арыгінальнасцю тэхнікі, і сюжэтам — будзь гэта дзіцячыя работы з букетам бэзу, белым анёлам ці вясёлымі канікуламі або высокакласныя карціны самой мастачкі з пейзажамі, цудоўнымі касачамі і яе ўласным бачаннем тых ці іншых рэчаў, з’яў. Ала Кірылава працуе кіраўніком студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Бабруйскай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў. У Глуск яна і яе юныя выхаванцы прывезлі габелены, 30 іх работ зараз выстаўлены ў раённым краязнаўчым музеі. А напрыканцы красавіка правесці прэзентацыю сваёй выстаўкі прыехалі і іх аўтары, Ала Васільеўна і яе гурткоўцы з дома-інтэрната. Яны не проста расказалі пра сябе пад музычны акампанемент сваіх сяброў з вакальнай студыі, але і правялі майстар-клас, паказаўшы, як пачынаецца і як доўжыцца работа над габеленам. Гэта было ў аднолькавай ступені і цікава, і карысна, бо наведвальнікамі музея ў гэты дзень былі гурткоўцы і кіраўнікі гурткоў мясцовага Цэнтра дзіцячай творчасці. Дарэчы, справа гэта і няпростая, і няхуткая, як зазначылі юныя бабруйчане, на выраб аднаго габелена патрэбна штосьці каля двух месяцаў часу. Але ж і вынік таго варты. Такая работа можа ўпрыгожыць любы інтэр’ер. Як упрыгожваюць іх габелены Алы Кірылавай у Швейцарыі, Іспаніі, Італіі, Германіі, Польшчы, некаторых іншых краінах далёкага замежжа. Пачынала яна ў 70-х гадах інжынерам-мастаком на ювелірным заводзе ў горадзе Горкім, а зараз працуе з дзецьмі-сіротамі ў Бабруйску, вучыць іх бачыць і ствараць прыгожае. Можам да гэтага прыгожага дакрануцца і мы — пабываўшы на выстаўцы ў музеі, а хтосьці, магчыма, і сам зацікавіцца габеленам, гэтым адметным відам прыкладнога мастацтва. Што да юных мастакоў з дома-інтэрната, то ім на памяць пра паездку ў Глуск і пра адкрыццё гэтай выстаўкі супрацоўнікі мясцовага музея падарылі фігуркі анёлаў як сімвал надзеі на ўсё лепшае ў жыцці.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Последние новости
Образование
Изучение учебных предметов на повышенном уровне в 2025/2026 учебном году было организовано в 5 учреждениях общего среднего образования Глусского района
21 сентября 2026
Власть
Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского
21 сентября 2026
Будь в курсе
КГК Могилёвской области 22 сентября проведет горячую линию по подготовке к отопительному сезону
21 сентября 2026
Будь в курсе
Что такое онкомаркеры и зачем они нужны
20 сентября 2026
Общество
С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым
20 сентября 2026
Власть
С Днем работников леса! Поздравляет руководство района