Темы

Іх вабіць вышыня

Іх вабіць вышыня

Выніковым для нашых юных ракетамадэлістаў выдаўся першы месяц лета. На самым яго пачатку ў Магілёве праходзілі абласныя спаборніцтвы па ракетамадэльным спорце. Сваіх юных выхаванцаў з гімназіі Глуска і Цэнтра творчасці на спаборніцтвы вазілі кіраўнікі гурткоў Уладзімір і Руслан Бердышавы. Выступаць за раён ім усім не ўпершыню, як не ўпершыню і вяртацца з перамогаю і прызавымі месцамі. Першае месца ў класе мадэляў ракетапланаў заняў Кірыл Бабіч, таксама пераможным было выступленне на працягласць палёту са стужкай у Міхаіла Глаза. Руслан Дзяшчэня стаў другім на працягласць палёту з парашутам. Другое месца таксама занялі Іван Буеўскі, мадэль ракеты з аўтаратацыяй спуску, і Максім Гуль, мадэль копія ракеты. Такім чынам каманда гімназіі Глуска заваявала першае месца на гэтых абласных спаборніцтвах. Добра выступіў і прадстаўнік Цэнтра творчасці Аляксандр Варабей, яго мадэль ракетаплана заняла 2 месца, а каманда ў цэлым апынулася на чацвёртым месцы.

Што да пераможцаў, то ім выпаў гонар выступаць за Магілёўскую вобласць на спаборніцтвах па ракетамадэльным спорце на ўзроўні рэспублікі. Яны праходзілі 25 і 26 чэрвеня ў Маладзечне. А гэта ўжо іншы маштаб мерапрыемства, іншы ўзровень сапернікаў, але да гонару нашай каманды і яе кіраўніка Уладзі-міра Бердышава скажам, што і тут яны выглядалі дастойна і занялі трэцяе каманднае месца, саступіўшы толькі брэстчанам і ракетамадэлістам з горада Мінска. Нашу каманду прадстаўлялі Руслан Дзяшчэня, Кірыл Бабіч, Павел Барадулькін, Максім Гуль і Іван Буеўскі. Дарэчы, Максім і Іван набралі аднолькавую колькасць балаў і занялі чацвёртае месца з мадэлямі копіі ракет. Гэта добра, калі хлапчукі глядзяць у неба, імкнуцца да яго асваення, ажыццяўляюць палёты не ў сне, а наяве. Хто ведае, можа, гэтае іх захапленне дзіцячых гадоў паўплывае на далейшы выбар прафесіі, а пакуль іх проста вабіць вышыня.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

 

 

Последние новости

Будь в курсе

О правилах настроек мобильного телефона рассказал заместитель начальника Глусского РОВД Борис Хухрин

12 сентября 2026
Читать новость
Общество

Глуск:1396 — 2026. Як глускіх сялян пераводзілі на “нямецкую асаду” і што з гэтага атрымалася

12 сентября 2026
Читать новость
Общество

Опыт и молодость в деле. 15-летний юбилей службы отмечают сотрудники Глусского районного отдела Следственного комитета

12 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем сотрудника органов предварительного следствия! Поздравляет руководство района

12 сентября 2026
Читать новость
Власть

Встречу молодых специалистов, прибывших в этом году в Глусский район, организовали в Глуске

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем