Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння прапануем дзве стравы з беларускай кухні, якраз для асенняга меню

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння прапануем дзве стравы з беларускай кухні, якраз для асенняга меню

Восень — цудоўная пара для гаспадынь: столькі гародніны, садавіны, а тут яшчэ і грыбы пайшлі! Толькі паспявай завіхацца і гатаваць смачнае!
Сёння прапануем дзве стравы з беларускай кухні, якраз для асенняга меню.

Суп малочны з гарбузом
На 1,5 л малака вазьміце 500 г ачышчанага гарбуза, 1 ч. л. сметанковага масла,
1,5 ст. л. манных круп, соль, цукар.
Гарбуз парэжце дробнымі кубікамі, патушыце з невялікай колькасцю вады і маслам, пратрыце праз друшляк. У гэтую масу ўліце малако, дайце закіпець, усыпце манныя крупы, соль, цукар, добра памяшайце і варыце каля 10 хвілін.

Аладкі бульбяныя з яблыкамі


Спатрэбяцца 600 г бульбы, 2 яблыкі, 1 яйка,
3 ст. л. мукі, соль, сода, алей для патэльні.
Бульбу трэба надраць на дробнай ці сярэдняй тарцы, дадаць змельчаныя таксама на тарцы яблыкі, яйка, соль, муку, перамяшаць. Выпякаць на добра разагрэтай патэльні. Падаюць такія аладкі хто са смятанай, а хто і з павідлам ці варэннем.
Смачна есці!

Последние новости

Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость
АПК

Сегодня побывали в «Глусском-АГРО» и посмотрели, как ведется уборка кукурузы на силос

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огород осенью: копать или не копать?

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Как правильно и безопасно согреться

9 октября 2026
Читать новость