Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Згадаем сёння верш беларускага паэта Анатоля Грачанікава

Кожная пятніца — роднае, сваё. Згадаем сёння верш беларускага паэта Анатоля Грачанікава

Сустракаючы залатую восень і на развітанне з вераснем згадаем сёння верш беларускага паэта Анатоля Грачанікава.

Верасень

Зноў верасень —

Запаслівы грыбнік —

Шчыруе па імшыстых баравінах.

Трымціць раса на звонкіх павуцінах,

I травастою пах яшчэ не знік.

Немітусліва

Промні аж да дна

Прасвечваюць азёрныя глыбіні.

I гронкі ацяжэлыя каліны

Насыціліся сокамі спаўна.

Мне даспадобы

Верасень заўжды.

I не таму, што ў ім я нарадзіўся.

У верасні мне свет увесь адкрыўся

У спеласці сакоўнай — малады.

Так, свет!

I сам я ў вераснёвы час,

Прасвечаны святлом яго, як гронка,

Спяваю і не ціха, і не звонка

Для вас, абшары родныя, для вас,

Шчымліва

Адчуваючы душой

Закончаную яснасць у прыродзе,

I ў жураўліным сцішаным палёце,

I ў засцюдзелай быстрыні рачной.

Вулля

Шукае позняя пчала.

Лагодна-мяккі свет, нібы вашчына.

I дабратой прасвечана Айчына

У барвах баравіннага святла.

Ілюстрацыяй выбралі карціну Віктара Грамыкі “Любімай восені дарога” (1984).

Последние новости

Власть

С Днем работников культуры! Поздравляет руководство района

11 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Всё про вакцинацию от гриппа. Рассказывает главный врач центральной районной больницы Ирина Петрова

10 октября 2026
Читать новость
Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость
АПК

Сегодня побывали в «Глусском-АГРО» и посмотрели, как ведется уборка кукурузы на силос

9 октября 2026
Читать новость