Темы

На даху цэнтральнай часткі будынка Свята-Богаяўленскага храма Глуска і на шпілі званіцы 21 кастрычніка ўстаноўлены купалы і крыжы

На даху цэнтральнай часткі будынка Свята-Богаяўленскага храма Глуска і на шпілі званіцы 21 кастрычніка ўстаноўлены купалы і крыжы

На даху цэнтральнай часткі будынка Свята-Богаяўленскага храма Глуска і на шпілі званіцы ўстаноўлены купалы і крыжы. За працай спецыяльнай тэхнікі і спецыялістаў-высотнікаў, якія выконвалі гэтую спецыфічную работу, глушчане, дарослыя і дзеці, назіралі ў мінулую пятніцу, 21 кастрычніка.

У царкоўным двары было мнагалюдна яшчэ і таму, што малебен служыў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.

Асвяціўшы крыж, які гэтым жа днём увянчаў шпіль званіцы, уладыка павіншаваў усіх прысутных з завяршэннем такіх доўгіх і цяжкіх работ. Крыж нагадвае нам пра тую вялікую ахвяру і вялікую Божую любоў, якая была яўлена на Галгофе. Гледзячы на крыжы, будзем памятаць пра гэты прыклад любові і ахвяры, дадзены нам Богам. Епіскап Серафім таксама павіншаваў прысутных і з Днём бацькі, ён адзначаўся ў нашай краіне ўпершыню, і да яго ўсе маюць дачыненне, бо ў кожнага чалавека ёсць бацька, хтосьці і сам стаў бацькам. А ва ўсіх нас ёсць Бог-айцец, Ён Тварэц і Ён Любоў. Прыклад любові з Яго павінны браць усе бацькі, адносіцца з любоўю да сваіх блізкіх, да сваёй сям’і. За ўвагу, за добрыя словы і настаўленні, дадзеныя глушчанам, уладыку падзякаваў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Кніга і выказаў спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва.  

Последние новости

Актуально

Сегодня состоялось заседание Глусского районного исполнительного комитета

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На жатве в ОАО «Экспериментальная база «Глуск» работают четыре девушки

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі азімага рапсу

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Третий трудовой семестр

17 июля 2026
Читать новость
Власть

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Александр Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Профсоюзы благодарят участников кормозаготовки

17 июля 2026
Читать новость