Темы

Настрой — творчы!

Настрой — творчы!

У Алены Мікуліч (на здымку) такое адметнае пачуццё гумару, што размаўляць з ёю — адно задавальненне. Нават пяціхвілінная гутарка дае мора пазітыву і зараджае настроем на цэлы тыдзень. Зусім не дзіва, што Алена Васільеўна (а яна яшчэ і выдатная спявачка, і добрая расказчыца, ды і артыстычныя здольнасці маюцца) знайшла сябе ў творчай сферы. Ужо больш за дзесяць гадоў яна працуе ў Заеліцкім сельскім Цэнтры культуры і вольнага часу, прычым дакладна памятае дзень, калі прыйшла сюды ў якасці мастацкага кіраўніка, — 3 сакавіка 2005 года, а цяпер ужо гады чатыры займае пасаду дырэктара. А ўвогуле стаж работы “ў культуры” яшчэ большы, бо трэба дадаць сюды працу ў старасельскім клубе. За гэты час адбылося шмат конкурсаў, фестываляў, удзельніцай і лаўрэаткай якіх была як Алена Васільеўна асабіста, так і тыя, хто працуе з ёй разам, — работнікі і самадзейныя артысты. “Напэўна, згуртаваны калектыў — гэта самае важнае ў нашай рабоце, — кажа яна. — Я цалкам упэўнена, што мастацкі кіраўнік нашага Цэнтра Галіна Гарохава заўсёды падтрымае і не пашкадуе ні асабістага часу, ні сіл дзеля агульнай справы. А наш тэхработнік Святлана Стрэж, калі трэба, — дык і за грымёра, і за касцюмера…” Галоўным жа ў сваёй прафесіі Алена Васільеўна лічыць задавальненне, якое атрымліваюць людзі, дзеля якіх рыхтуюцца канцэрты, тэатральныя замалёўкі і ўсё астатняе. “Калі я бачу, што гледачам падабаецца, — значыць, усё ў парадку, — прызнаеца яна і адразу ж дадае: — Але заўсёды да зробленага падыходжу крытычна, бяру на заўвагу, што можна перайначыць, паправіць, каб было яшчэ лепей”. Дарэчы, у гэтым годзе ў Заеліцы вырашылі адрадзіць унікальныя старажытныя абрады, характэрныя  іменна для гэтай вёскі. “Я сама родам адсюль і з дзяцінства знаёма з мясцовымі традыцыямі, абрадавыя песні і замовы ў мяне на слыху, — узгадвае Алена Васільеўна, — але ажыццявіць даўнюю задуму па іх апрацоўцы і ўвасабленні выйшлася толькі зараз. Разам з самадзейнымі артыстамі і майстрамі Дома рамёстваў мы ўжо ладзілі  “Дажынкі”, а хутка збіраемся правесці па ўсіх правілах абрад улазін”.

Застаецца толькі дадаць, што энтузіязм, прафесіяналізм і творчы настрой на працу Алены Мікуліч былі адзначаны дыпломам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама падчас прысвечанага Дню работнікаў культуры ўрачыстага мерапрыемства, якое прайшло напярэдадні свята ў Магілёве.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Сельское хозяйство и «кондитерка». Лукашенко приехал в Наровлянский район

27 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Здоровые зубы — здоровый организм. Советы от врача-стоматолога Глусской ЦРБ

27 апреля 2026
Читать новость
Власть

«Все должно быть дешево и функционально». Лукашенко озвучил требования к строительству телятников

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Ради будущих урожаев. Побывали на одном из объектов Глусской ПМК № 86 «Водстрой»

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Осторожно с дикими животными

26 апреля 2026
Читать новость
Образование

Теорию подкрепят практикой

26 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем