Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, што створана ў Глускім цэнтры банкаўскіх паслуг “Беларусбанк”, вырашылі зрабіць падарункі самым маленькім выхаванцам сацыяльнага прытулка. Напярэдадні дзіцячага свята ў Калацічы завіталі прадстаўнікі банка на чале з намеснікам дырэктара ЦБП Аксанай Асадчай. Наборы для малявання вельмі спадаба-ліся дзецям, яны адразу ж узяліся іх разглядаць і прымяняць на справе. Гэты візіт праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі “Белая Русь — дзецям”, наладжанай грамадскім аб’яднаннем разам з “Беларусбанкам”.
— Такія сустрэчы неабходны не толькі гэтым дзецям, але і нам, дарослым, — зазначыла Аксана Асадчая, — каб мы сярод сваіх штодзённых важных спраў не забывалі на тое, што побач з намі жывуць маленькія грамадзяне нашай краіны са сваімі таксама вельмі важнымі праблемамі, і калі мы ў сілах зрабіць ім штосьці добрае, то мы павінны гэта рабіць. Прычым не толькі да свята, а ў любы зручны момант.
Последние новости
Общество
Единый день информирования: почему для суверенной Беларуси 17 сентября — одна из важнейших дат
10 сентября 2026
Общество
Минский полумарафон стал масштабным спортивным событием, которое опровергает стереотипы о «закрытой» Беларуси
10 сентября 2026
Общество
В Глусском районе проходит Единый день информирования
10 сентября 2026
Происшествия
Автопожары в Могилёвской области
10 сентября 2026
Власть
Президент Беларуси сегодня проведет совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности