Завяршылася першынство раёна па футболе сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глуска. Па колькасці ўдзельнікаў спаборніцтвы масавымі, бадай, не назавеш: за званне лепшай футбольнай каманды змагаліся пяць каманд, аднак барацьба паміж імі была вельмі напружанай, асабліва фінальная сустрэча. За першае і другое месцы спрачаліся футбалісты “Жылкамгаса” і аддзела адукацыі. Калі другой камандзе для перамогі ў першынстве дастаткова было нічыйнага ліку ў фінале, то першай патрэбна была толькі перамога, і кожная за сваю пазіцыю змагалася вельмі адчайна. У выніку балельшчыкі, а іх на стадыёне вечарам 27 ліпеня сабралася нямала, сталі сведкамі цікавай гульні з мноствам напружаных момантаў, калі здавалася, што мяч вось-вось трапіць у сетку. Аднак адбылося гэта толькі аднойчы, хвілін за 10 да фінальнага свістка: мяч у вароты саперні-каў забіў нападаючы камунальнікаў Андрэй Мядзведка. Футбалісты РАА за апошнія хвіліны матча зрабілі некалькі спроб забіць гол у адказ і выраўняць лік гульні, месцамі яны былі вельмі блізкія да сваёй мэты, аднак часу заставалася ўжо мала, а абарона камунальнікаў была моцнай. У выніку з лікам 1:0 выйграла каманда УКП “Жылкамгас”, яна і стала пераможцай турніру, на другім месцы футбалі-сты аддзела адукацыі, трэцяе — у аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Баталіі на футбольным полі прадоўжаць юныя футбалісты. Заўтра пачынаецца раённы турнір па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства і вучобы. Спаборніцтвы гэтыя сталі ўжо традыцыйнымі і праходзяць на прызы Глускага раённага выканаўчага камітэта, сяголета ў іх прымуць удзел 7 дзіцячых каманд Глуска і трох аграгарадкоў. Гульні намечаны на 1, 2, 3, 6, 7, 8, 9, 10, 13, 14 і 15 жніўня і будуць пачынацца ў 17 гадзін на мясцовым стадыёне. Урачыстае адкрыццё турніру 1 жніўня ў 16 гадзін.
Последние новости
Образование
Изучение учебных предметов на повышенном уровне в 2025/2026 учебном году было организовано в 5 учреждениях общего среднего образования Глусского района
21 сентября 2026
Власть
Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского
21 сентября 2026
Будь в курсе
КГК Могилёвской области 22 сентября проведет горячую линию по подготовке к отопительному сезону
21 сентября 2026
Будь в курсе
Что такое онкомаркеры и зачем они нужны
20 сентября 2026
Общество
С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым
20 сентября 2026
Власть
С Днем работников леса! Поздравляет руководство района