Темы

Школа ўжо чакае вучняў

Школа ўжо чакае вучняў

Напрыканцы кожнага вучэбнага года хто пра што думае: школьнікі, вядома, — пра канікулы, настаўнікі — пра журналы, экзамены і атэстаты, а дырэктар школы — і пра канікулы, і пра журналы, і пра экзамены з атэстатамі, а найбольш, мабыць, — пра падрыхтоўку да новага навучальнага года, таму рамонт пачынаецца ледзь не адначасова з завяршэннем вучобы.

Так бывае заўсёды і ў Завалочыцкім навучальна-педагагічным комплексе, так было тут і сяголета. І спешка гэтая цалкам апраўданая, тлумачыць дырэктар установы Наталля Шылава, бо за лета зрабіць трэба многа.

— Па-першае, таму што пачалі работы без прамаруджвання, па-другое, таму што рабілі ўсё усе разам, зараз можам гаварыць, што падрыхтоўка школы ўжо завершана, — расказвае Наталля Міхайлаўна. — Праведзены касметычны рамонт вучэбных кабінетаў, калідораў, настаўніцкай, санвузлоў, сталовай і кухоннага блока, душавых і спартзалы: паўсюдна пафарбаваны падлогі, у двух класах заменены, у іншых абноўлены шпалеры, пафарбаваны сцены ў фае першага і другога паверхаў, на падлозе заменена пабітая плітка. На другім паверсе абсталявалі новы кабінет для 4-га класа, а ў яго ранейшае памяшканне на першым паверсе перанесена школьная бібліятэка. Не пакінулі без увагі і пакоі, у якіх размяшчаецца дзіцячы садок: там пафарбавалі падлогі, абнавілі сцены і набылі новыя шторы.

Было чым заняцца і на школьным двары, прадаўжае дырэктар. З боку стадыёна заменена каля 200 метраў агароджы, дзе трэба, абнавілі фасад будынка, адрамантавалі адмостку вакол яго. Акрамя таго, на тэрыторыі школы з’явілася яшчэ адна так званая малая архітэктурная форма — два лебедзі, якія зрабіў сам і падарыў школе былы настаўнік Алег Барысавіч Карпачоў. На ўсе гэтыя работы было патрачана каля 15 мільёнаў недэнамінаваных рублёў, з іх бацькоўская дапамога склала 3 мільёны 600 тысяч, астатняе — пазабюджэтныя сродкі, заробленыя і падчас вучобы, і летам, на канікулах.

— Усе работы мы выконвалі сваімі сіламі, — тлумачыць Наталля Міхайлаўна, — працавалі і настаўнікі, і работнікі школы, і самі школьнікі. Асабліва дзеці дапамаглі ў перыяд работы лагера працы і адпачынку, у чэрвені: перанеслі ў новае памяшканне кнігі з бібліятэкі, дапамагалі клеіць, даглядалі школьны ўчастак. Так агульнымі намаганнямі і справіліся з работай, зараз пачатак жніўня, а школа наша ўжо гатова сустракаць сваіх вучняў, дзякуй за гэта педагогам, работнікам і ўсім нашым памочнікам.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Общество

Осторожно с дикими животными

26 апреля 2026
Читать новость
Образование

Теорию подкрепят практикой

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Накануне 40-летия со дня чернобыльской трагедии по инициативе Глусского РОЧС возле памятника в Заелице высадили небольшую хвойную аллею

25 апреля 2026
Читать новость
Власть

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

У Глуску прайшоў дзень прызыўніка

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем