Темы

Сто пяцьдзясят кустоў руж растуць у двары жыхаркі Дубровы Ганны Іванаўны Прыбыш

Сто пяцьдзясят кустоў руж растуць у двары жыхаркі Дубровы Ганны Іванаўны Прыбыш

Чырвоныя і ружовыя, рознай насычанасці барвовыя, белыя і крэмавыя, фіялетавыя і аранжавыя, жоўтыя і ярка-жоўтыя ды шмат якіх яшчэ адценняў ружы растуць у двары жыхаркі Дубровы Ганны Іванаўны Прыбыш. У кожнай з яе гадаванак (а іх больш за 150 кустоў) ёсць імя, гісторыя стварэння і гісторыя з’яўлення на падворку Ганны Іванаўны.

Захапленне кветкамі, прызнаецца мая гераіня, перадалося ад бабулі. У вёсцы на Валожыншчыне, адкуль родам Ганна Іванаўна, у яе бабулі быў, бадай што, самы прыгожы кветнік. Там расло шмат красак, ад касачоў і наготак да вяргіняў і астраў. Так зараз і ў маёй суразмоўцы: двор запоўнены кветкамі (і не толькі ружамі), і тэрыторыя пад іх з кожным годам расшыраецца.  

На працягу ўжо 12 гадоў Ганна Іванаўна Прыбыш займаецца вырошчваннем розных сартоў руж. Гэта захапленне пачалося ў 2011 годзе, калі жанчыне ў садовым каталозе на вочы трапіліся здымкі прыгожых кветак. Вырашыла заказаць і паспрабаваць вырошчваць, хоць на той час усе кветнікі дома былі засаджаны рознымі сартамі вяргіняў. Спачатку на пробу ўзяла толькі сем руж. Прыжыліся яны, спадабаліся гаспадыні, і з таго часу ў двары кожны год сталі з’яўляцца новыя сарты.

Вось, напрыклад, ружа цёмна-барвовая, з аксамітнымі пялёсткамі (якіх, дарэчы, у адным бутоне бывае да 70 штук), называецца Somme 2016. Гэта ружа выведзена французскімі селекцыянерамі ў гонар бітвы на Соме (1916 год), самай вялікай бітвы Першай сусветнай вайны: больш за 1 мільён параненых і забітых. У апісанні да сорту напісана: “Ружа павінна стаць эмблемай адзінства і міру”.

Ружа “Альбрэхт Дзюрэр” выглядае так, быццам бы яе на самой справе намаляваў мастак, змяшаўшы на сваёй палітры яркія фарбы.

Ружа “Шапэн”, зразумела, носіць назву ў гонар выдатнага польскага кампазітара. Крэмава-белага колеру, яна сама далікатнасць, вытанчанасць, сапраўды, як музыка.

А як вам такая назва ружы — “Ізабэль Рэнесанс”? Яна высокая, цёмна-чырвоная, з буйнымі бутонамі, вельмі падобная сваёй прыгажосцю і элегантнасцю на каралеву Ізабэлу Баварскую, што жыла ў XV стагоддзі. 

Кветкі яшчэ аднаго ружовага куста, “Юбілей прынца Манака”, выглядаюць сапраўды па-каралеўску: яны маюць белы колер, а па краі малінавыя, махрыстыя.

На падворку Ганны Іванаўны яшчэ расце Caramella, Hommage a Barbara (перакладаецца “Пашана да Барбары”), “Мона Ліза”, “Леанарда да Вінчы”, “Арцеміс”… Усе сарты нават цяжка пералічыць.

Чаму менавіта такія сарты руж выбірае гаспадыня? Тут, відаць, спрацавала падсвядомасць: справа ў тым, што Ганна Іванаўна па прафесіі настаўніца гісторыі. Доўгі час працавала ў Дуброўскай школе, потым у Макавічах, адкуль і пайшла на заслужаны адпачынак. Аднак Ганна Іванаўна на маё меркаванне ўсміхаецца і кажа, што гэта не так. Выбірае яна тыя ружы, якія ёй падабаюцца знешне, вывучае ўсю інфармацыю пра сорт у інтэрнэце і толькі потым замаўляе сабе кветку. Больш за іншыя ёй даспадобы англійскія ружы: яны вельмі прыгожыя і самыя духмяныя.

У кветніках Ганны Іванаўны ружы цвітуць “хвалямі” ўсё лета: адзін куст адцвітае, зацвітае другі і гэтак далей. На зіму гаспадыня сваіх гадаванцаў падразае, ухутвае, закрывае яловымі лапкамі — робіць усё, каб нават у самыя лютыя маразы ім было цёпла і ўтульна, каб хаця ні адзін куст не адмёрз. Ну а ў падзяку летам яны радуюць яе сваёй прыгажосцю і водарам.

Між іншым, іх цудоўны водар добра ўплывае на нервовую сістэму. Акрамя таго, з ружовых пялёсткаў робяць гаючы алей і вараць смачныя джэмы. 

А яшчэ псіхолагі кажуць, што той, хто захапляецца ружамі, мае яркі і арыгінальны характар. Такія людзі актыўныя, мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваіх сілах, а таксама спагадлівыя і шчодрыя.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

В Глусском районе с 27 по 30 августа проводится специальное комплексное мероприятие «Подросток»

27 августа 2026
Читать новость
Культура

Дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах: праграма свята

27 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 25 августа по 5 сентября на территории Могилёвской области проходит специальное комплексное мероприятие «Внимание —дети!»

26 августа 2026
Читать новость
Власть

Могилёвская и Восточно-Казахстанская области: взаимный интерес в углублении межрегиональных и торгово-экономических связей

26 августа 2026
Читать новость
Образование

Представители Глусской районной организации Белорусского Красного Креста продолжают вручать подарки детям к новому учебному году

26 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: «Кто не нюхал этого хлеба, тот никогда не поймет, что надо иметь свое». Как Беларусь обеспечивает свою продбезопасность

26 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем