Імя Івана Пятровіча Булгакава знаёма многім глушчанам, асабліва сярэдняга веку і старэйшым. Таленавіты мастак, родам з Тамбоўскай вобласці, пяцьдзясят гадоў пражыў у Глуску. За гэты час па-сапраўднаму палюбіў наша ціхае мястэчка, яго разважлівых жыхароў, маляўнічыя краявіды, а потым і сам зрабіўся мясцовай знакамітасцю. Чаму? Ды таму што назіральны быў, прыкмячаў усё найбольш цікавае, адметнае і рабіў замалёўкі, дзе алоўкам, а найбольш фарбамі. Так атрымліваліся яго карціны. Сёння цяжка сказаць, колькі іх было напісана мастаком (у свой час вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы, ды не скончыў: у 1940-м быў прызваны ў армію, а потым – вайна). Затое дакладна можна сцвярджаць, што карціны яго з глускімі краявідамі сёння прапісаліся не толькі ў дамах многіх местачкоўцаў, але і ў апартаментах шмат каго з нашых былых землякоў, што зараз жывуць у далёкім замежжы па ўсім свеце. Больш таго, яго работы ў свой час набываліся музейнымі фондамі Беларусі, Масквы, прыватнымі калекцыянерамі.
Больш за сем гадоў, як мастака няма ўжо з намі, але яго і дагэтуль многія памятаюць, узгадваюць сустрэчы, размовы (ён, акрамя ўсяго іншага, і чалавек быў цікавы). І вось днямі ў глушчан з’явілася магчымасць завочнай сустрэчы з Іванам Пятровічам Булгакавым. Сустрэчы праз яго карціны. У мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі з 12 снежня адкрылася выстава работ мастака, якія сюды для выстаўкі, амаль сорак карцін, перадаў яго сын Аляксандр Булгакаў. Экспазіцыя будзе дзейнічаць да першага лютага.
І яшчэ. Магчыма, не ўсе ведаюць, што датуемы 1904 годам і найбольш шануемы прыхаджанамі абраз Божай Маці “Утоли моя печали” перадаў у Свята-Богаяўленскую царкву Іван Пятровіч Булгакаў. Парэзаную ікону ён у свой час знайшоў схаванай на гарышчы цесцевага дома і адрэстаўраваў яе. Перад гэтай іконай яшчэ ў старой царкве маліліся і ставілі свечкі нашы продкі. А значыць, мы сёння маем магчымасць працягваць іх духоўную традыцыю дзякуючы ўсё таму ж Івану Булгакаву.
Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА
Последние новости
Калейдоскоп
Пусть осень нас не подведет. Прогноз погоды на 16—20 сентября
15 сентября 2026
Культура
Женщины Глусчины. Библиотекарь Дина Кульбицкая
15 сентября 2026
Общество
Третье заседание VII Всебелорусского народного собрания пройдет в Минске 17-18 декабря 2026 года
15 сентября 2026
Власть
С Днем библиотек поздравляет руководство района
15 сентября 2026
Будь в курсе
КГК Могилёвской области 18 сентября проведет горячую линию по вопросам ЖКХ и благоустройства
14 сентября 2026
АПК
7 000 тонн — и это не предел: комбайнер из «Серволюкс Агро» Сергей Май установил рекорд страны по намолоту зерна