Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння згадаем, дзеля чаго варта наведаць Кіраўскі раён

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння згадаем, дзеля чаго варта наведаць Кіраўскі раён

У другую пятніцу месяца расказваем пра цікавыя турыстычныя мясціны і сёння згадаем, дзеля
чаго варта наведаць Кіраўскі раён.

Палацава-паркавы комплекс у Жылічах, помнік архітэктуры 18—19 стагоддзяў, у свой час быў сярод самых вядомых і шыкоўных рэзідэнцый нараўне з комплексамі ў Нясвіжы і Міры. Пачатая некалькі гадоў назад рэстаўрацыя вярнула Жыліцкаму палацу былую славу. І сапраўды, там ёсць што паглядзець і пра што паслухаць. Адна толькі столь у пакоях заслугоўвае асобнай увагі — яе можна разглядаць гадзінамі. А калі зберацеся ехаць у Жылічы восенню, прымяркуйце да “Вераснёўскага фэсту”, які, дарэчы, адбудзецца 26 верасня. Не пашкадуеце!
Не абмініце аграгародак Мышкавічы. Архітэктурная забудова Мышкавіч у савецкі час лічылася ўзорнай. Між іншым, мясцовы дзіцячы сад у 1987 годзе быў адзначаны на Усесаюзным аглядзе лепшых архітэктурных рашэнняў, а ў Мышкавіцкім сельскім Доме культуры ёсць нават свой зімовы сад. Таксама звяртаюць на сябе ўвагу гадзіннікавая вежа (на здымку), храм Святой Тройцы, помнік К. Арлоўскаму, манумен-тальны мемарыял Славы.
У вёсцы Боркі знаходзіцца мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”.
У Борках летам 1942 года фашысты расстралялі і спалілі 1800 чалавек. Цяпер гэта месца памяці.
У самім Кіраўску наведайце гарадскі парк, там ёсць цікавыя лакацыі.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость
АПК

Сегодня побывали в «Глусском-АГРО» и посмотрели, как ведется уборка кукурузы на силос

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огород осенью: копать или не копать?

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Как правильно и безопасно согреться

9 октября 2026
Читать новость