Темы

Тэатральны клас паказаў высокі клас!

Тэатральны клас паказаў высокі клас!


У снежні ў Бабруйску праходзіў V абласны дзіцячы конкурс тэатральнага мастацтва. Сярод іншых удзельнікаў там былі і вучні Глускай дзіцячай школы мастацтваў — калектыў “Сузор’е”, якім кіруе настаўнік ДШМ Уладзімір Бабак. На розных конкурсных пляцоўках са сваімі выхаванцамі Уладзімір Іванавіч выступаў ужо не адзін раз, таму зараз заявіў пра ўдзел адразу ў трох намінацыях і не памыліўся — ні ў гэтым смелым кроку, ні ў падборы рэпертуару, ні ў выбары артыстаў. Вынік конкурсных выступленняў — чатыры прызавыя месцы. У намінацыі “Лепшы індывідуальны выканаўца” дыплом I ступені атрымала Святлана Лане, у тэатральным класе яна займаецца пяты год і ўжо заканчвае тут вучобу. Не падвяла свайго настаўніка і самая юная ўдзельніца, для якой гэта конкурснае выступленне стала дэбютам, — Дар’я Урбанская, як лепшы індывідуальны выканаўца яна атрымала дыплом III ступені. Ганаровае другое месца ў намінацыі “Тэатральныя калектывы” заваяваў і ўвесь калектыў “Сузор’е” Глускай школы мастацтваў, для конкурснага выступлення была выбрана музычная казка па п’есе Уладзіміра Арлова “Залатое кураня”. Яшчэ адно прызавое месца прынёс сваёй творчай групе сам яе кіраўнік Уладзімір Бабак — у намінацыі “Рэжысёр-педагог” ён удастоены дыплома III ступені.
Такімі вынікамі гэтага тэатральнага конкурсу задаволены і яго юныя ўдзельнікі, і іх настаўнік, ды і ўся школа мастацтваў, дзе сваёй мэтай бачаць не толькі навучанне выхаванцаў нотнай грамаце і ігры на музычных інструментах, але і агульнае эстэтычнае выхаванне, развіццё творчых здольнасцяў дзяцей. А яны, нашы дзеці, і насамрэч вельмі здольныя.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ
Фота Рамана ДАЎШЭВІЧА

Последние новости

Калейдоскоп

Пусть осень нас не подведет. Прогноз погоды на 16—20 сентября

15 сентября 2026
Читать новость
Культура

Женщины Глусчины. Библиотекарь Дина Кульбицкая

15 сентября 2026
Читать новость
Общество

Третье заседание VII Всебелорусского народного собрания пройдет в Минске 17-18 декабря 2026 года

15 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем библиотек поздравляет руководство района

15 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

КГК Могилёвской области 18 сентября проведет горячую линию по вопросам ЖКХ и благоустройства

14 сентября 2026
Читать новость
АПК

7 000 тонн — и это не предел: комбайнер из «Серволюкс Агро» Сергей Май установил рекорд страны по намолоту зерна

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем