Темы

Як прайшло ў Глуску ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь

Як прайшло ў Глуску ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь

Урачыстае мерапрыемства “Народнае адзінства — шчаслівая будучыня”, прысвечанае Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь, прайшло 17 верасня ў Глуску. У Цэнтры культуры і вольнага часу “Арыён” сабраліся прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь і ветэраны.

З дзяржаўным святам глушчан павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў. Гэты дзень — сімвал таго, што ў адзінстве — наша сіла, у згуртаванасці — наша перамога, адзначыў кіраўнік раёна, ён сказаў: “Сёння мы, як і стагоддзі назад, разумеем: толькі разам, плячо ў плячо, мы здольны пераадолець любыя выпрабаванні і пабудаваць жыццё, дастойнае нашых продкаў і нашых дзяцей… Мы ганарымся сваімі людзьмі — працаўнікамі палёў і ферм, урачамі, настаўнікамі, работнікамі культуры і ўсімі, хто сваёй штодзённай працай упісвае новыя радкі ў летапіс малой радзімы. Наша сіла — у нашых каранях, у памяці аб мінулым і ў адказнасці перад будучым”. Аляксей Жураўлёў пажадаў, каб нашы сэрцы былі адкрытыя для дабра, а рукі — для стваральнай працы, тады ніякія віхуры не зломяць нас, тады мы будзем развівацца і мацнець.
У гонар свята асобным працоўным калектывам падчас імпрэзы былі ўручаны ўзнагароды. За актыўную грамадзянскую пазіцыю, вернасць традыцыям і значны ўклад ва ўмацаванне адзінства раёна і краіны ў цэлым Падзячнымі пісьмамі Глускага райвыканкама адзначаны працоўныя калектывы Аўтапарка № 15, дырэктар Ігар Арцёмчык, Глускага лясгаса, дырэктар Дзмітрый Кудзін, ПМК-86 “Вадбуд”, дырэктар Міхаіл Былінскі, Глускай дзіцячай школы мастацтваў, дырэктар Марына Рудабелец.


Гісторыя нашай малой радзімы саткана з падзей і людзей, з іх мужных учынкаў. Асаблівае месца ў гісторыі займаюць нашы землякі — Героі Савецкага Саюза.
І асаблівым момантам святочнага мерапрыемства стала перадача дакументаў і ўзнагарод Героя Савецкага Саюза Ульяна Рыбака ў Глускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. На сцэну выйшлі пляменнік Ульяна Аляксандравіча Сяргей Шылаў і дырэктар музея Наталля Акуліч. У музей перададзены ордэны Чырвонай Зоркі, два Айчыннай вайны I ступені, Славы II і III ступені, Леніна, Чырвонага Сцяга, медалі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”, дванаццаць юбілейных медалёў, якімі быў узнагароджаны Герой Савецкага Саюза ўжо пасля вайны, фатаграфіі з сямейнага архіва, некаторыя дакументы, газеты. Цырымонія перадачы адбылася пад гучныя апладысменты залы, неўзабаве ўсё перададзенае можна будзе пабачыць у экспазіцыі раённага музея.


З Днём народнага адзінства землякоў павіншаваў ураджэнец Глуска палкоўнік Аляксандр Лях, член праўлення Савета ветэранаў баявых дзеянняў горада Масквы. Шэрагу ўстаноў і арганізацый, а таксама асобным жыхарам Глуска ён уручыў памятныя знакі “Слаўныя імёны Вялікай Перамогі. С. Ф. Шутаў”.


Сёння наша суверэнная краіна ўпэўнена ідзе сваім шляхам, стваральнай працай беларусаў мацуецца наша агульнае заўтра, мы разумеем, што наша сіла ў адзінстве. Гэта думка чырвонай ніткай прайшла праз усё святочнае мерапрыемства. У чарговы раз сваім майстэрствам глушчан парадавалі нашы творчыя работнікі культуры, таленавітыя вучні педагогаў-майстроў дзіцячай школы мастацтваў. Вялікі дзякуй ім за гэта свята, за настрой, за добрыя ўражанні.


Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Лукашенко требует от местных властей обеспечивать заселение нового арендного жилья в короткие сроки

22 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Дожди, местами сильные. Прогноз погоды на 23—27 сентября

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Начальником ветеринарно-санитарного учреждения «Глусская районная ветеринарная станция» с 11 сентября назначена Вероника Размова.

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

Як прайшло ў Глуску ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства Рэспублікі Беларусь

22 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прямая линия в Могилёвской таможне

22 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе сегодня работал депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Олег Дьяченко

21 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем