Темы

Жыхары Глуска далучыліся да маладзёжнага патрыятычнага праекта “Песня роднай зямлі”

Жыхары Глуска далучыліся да маладзёжнага патрыятычнага праекта “Песня роднай зямлі”

Жыхары Глуска далучыліся да маладзёжнага патрыятычнага праекта “Песня роднай зямлі”. Праект — гэта літаратурна-пластычны спектакль з аднайменнай назвай, у яго аснове — паэмы “Медуніца” і “Марыйка”, іх аўтар — Алесь Казека, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ролі ў пастаноўцы выконваюць навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У пятніцу 6 мая яны разам з аўтарам твора завіталі на Глушчыну.

Дарэчы, гэты спектакль на працягу Года гістарычнай памяці пакажуць ва ўсіх раёнах вобласці. Ажыццявіцца такой задуме дапамаглі Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Беларускі фонд міру.

Свет трымаецца на гармоніі і духоўнасці, на любові людзей да сваёй зямлі, да родных, лічыць Алесь Казека. “Менавіта любоў робіць чалавека Чалавекам: любоў да жыцця, да Радзімы, да Бога”, — упэўнены паэт. Спектакль “Песня роднай зямлі” пабудаваны на кантрасце паміж гармоніяй Сусвету і жудасцю вайны, і менавіта гэты кантраст выклікае ў гледача моцнае эмацыянальнае напружанне, застаўляе задумацца пра сапраўдныя каштоўнасці.

Последние новости

Общество

Сколько иностранцев посещает Беларусь? Белстат представил обзор ко Всемирному дню туризма

24 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

ЗОЖ — лучшая профилактика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На сайте МНС представлена удобная для восприятия и изучения инфографика

24 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

На территории Глусского района с 25 сентября по 11 октября пройдет комплекс профилактических мероприятий в отношении отдельных категорий граждан

24 сентября 2026
Читать новость
Общество

Новации законодательства. Что изменилось в сфере туризма в Беларуси

24 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и Пакистану следует интенсифицировать отношения в сфере экономики 

24 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем