Темы

Аб чым пісала глуская раёнка 30 гадоў назад. Гісторыка-сацыяльны праект «Паралелі»

Аб чым пісала глуская раёнка 30 гадоў назад. Гісторыка-сацыяльны праект «Паралелі»

Публікацыі “па старонках раёнкі” нязменна выклікаюць цікавасць у нашых чытачоў. Адным успамінаецца, можа, трохі ўжо і падзабытае, маладзейшым цікава параўнаць, як было і як зараз…

На старонках газеты пісалася (і пішацца) жывая гісторыя нашай краіны і нашага раёна па, так бы мовіць, гарачых слядах. Сёння прапануем нашым чытачам першы матэрыял праекта “Паралелі”, дзе мы будзем згадваць публікацыі раёнкі за 1994 год. Той год быў няпросты, як і некалькі папярэдніх, многія проста зняверыліся і не бачылі прасвету ў будучым. З аднаго боку. З другога боку, іменна 1994-ы, можна лічыць, стаў пераломным для краіны: Беларусь прыняла сваю першую ў суверэннай гісторыі Канстытуцыю і выбрала свайго Прэзідэнта, такім чынам абраўшы свой кірунак.

№ 1, 5 студзеня 1994 года

“Амаль месяц… знаходзіліся ў вымушаным адпачынку рабочыя мэблевай фабрыкі. Галоўная прычына такога становішча ў тым, што аптова-гандлёвыя базы Мінска, Магілёва, Калінкавіч, куды пастаўляюць сваю прадукцыю мэбельшчыкі, не змаглі своечасова з імі разлічыцца. А фабрыка не змагла набыць неабходную сыравіну і матэрыялы… За месяц вымушанага адпачынку рабочыя мэблевай фабрыкі атрымаюць толькі 2/3 тарыфнай стаўкі… З-за адсутнасці паліва для большай часткі рабочых МУААСа пачаліся калядныя канікулы, якія працягнуцца два і больш тыдняў… Такая ж сітуацыя назіраецца ў ПМК-86… Вось ужо некалькі дзён як спыніліся работы на будаўнічых аб’ектах, якія вядуць члены будаўнічых брыгад МПМК-249. Галоўная прычына — у неплацёжаздольнасці заказчыкаў, якія да гэтага часу не змаглі пералічыць грошы за выкананыя аб’ёмы работ…” (У прымусовым адпачынку)

“Сёння, калі паўсюдна ідуць размовы пра няўстойлівасць у эканоміцы, наша ферма стараецца трымацца на плыву. 10 даярак (з іх дзве падменныя) лічацца адным з лепшых калектываў у раёне. Для нас гэта вялікі гонар. Ды і як не ганарыцца работай старэйшай даяркі Ганны Аляксандраўны Ляшчынскай, якая ад першацёлак надаіла за год 3991 кілаграм у разліку на карову. На яе, як на свайго настаўніка і дарадчыка, раўняюцца астатнія, маладыя. Увогуле, калектыў можна назваць маладзёжным. Сярэдні ўзрост даярак — 30 гадоў… (Т. Бары- шнікава, загадчыца МТФ Бабровічы калгаса “Зара”)”. (Поспехамі ганарымся)

№ 2, 12 студзеня

“Вымушаныя прастоі, прагулы не адвучылі людзей добра і сумленна працаваць. Гэта пацвердзіў і прайшоўшы 1993 год. Асабліва парадавалі сяляне. Палітыка палітыкай, а яны займаліся і займаюцца сваёй будзённай справай — аруць, сеюць, жнуць, вырошчваюць жывёлу. Селянін сёння корміць не толькі сябе, а і настаўніка, урача, прадпрымальніка і нават растучага бізнесмена…” (Слова справай адгукнецца)

“У раёне… ва ўстановах адукацыі прайшлі сходы працоўных калектываў, на якіх было абмеркавана пытаннне “Аб правядзенні забастоўкі з мэтай задавальнення патрабаванняў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Беларусі аб карэкціроўцы… заработнай платы педагагічных работнікаў”. Можна сказаць адназначна: усе калектывы падтрымалі патрабаванні рэспубліканскага камітэта прафсаюза… На сходах адкрытым ці тайным галасаваннем… за правядзенне забастоўкі прагаласавала 245 чалавек, прысутнічала… 548 работнікаў. Вынікі прайшоўшых сходаў былі абмеркаваны на пасяджэнні раённага забастовачнага штаба, дзе прынята рашэнне: удзел у забастоўцы Глускі раён не прымае”. (Глускія настаўнікі супраць забастоўкі)

Падшыўку гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Всю жизнь в творчестве. Художественный руководитель централизованной клубной системы Глусского района Валентина Долбик

11 октября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников культуры! Поздравляет руководство района

11 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Всё про вакцинацию от гриппа. Рассказывает главный врач центральной районной больницы Ирина Петрова

10 октября 2026
Читать новость
Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость