Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння гаворым пра “Белкамунмаш”.

У апошнюю пятніцу месяца згадваем сусветна вядомыя беларускія брэнды. Сёння гаворым пра “Белкамунмаш”.
Гісторыя прадпрыемства пачалася ў 1973 годзе, тады яно называлася Мінскі рамонтны трамвайна-тралейбусны завод. Тут давалі новае жыццё трамваям і тралейбусам, выпушчаным
у Расіі і Латвіі. Пасля развалу СССР пачаліся перабоі з запчасткамі для рамонту, прыйшлося наладзіць вытворчасць сваіх дэталей, а ў 1994 годзе з канвеера сышоў першы беларускі тралейбус.
У 2016 годзе на вуліцы Мінска выехалі электробусы ад “Белкамунмаша”. Беларуская сталіца стала першым горадам на тэрыторыі былога СССР, дзе з’явіліся пасажырскія электробусы.
У 2022 годзе быў прадстаўлены першы электрагрузавік.
Сёння BKM Holding — вядучы ў Беларусі і ў СНД вытворца наземнага гарадскога электратранспарта.
Прадпрыемства ажыццяўляе распрацоўку, рэалізацыю, мадэрнізацыю і тэхнічнае абслугоўванне тралейбусаў, трамваяў, электробусаў, грузавых электрамабіляў і зарадных станцый.
Падрыхтавала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ
Фота з сайта holdingbkm.com