Темы

Добры кірмаш — шчодры кірмаш!

Добры кірмаш — шчодры кірмаш!


Дні Магілёўскай вобласці ў Мінску праходзілі не толькі прыгожа і весела, але і багата. Пра гэта сведчаць хоць бы тыя фатаграфіі, што былі зроблены работнікамі Глускага раённага спажывецкага таварыства падчас правядзення гандлёвага восеньскага кірмашу каля Палаца спорту. Перад сталічным пакупніком яны раскінулі сапраўднае вясковае падвор’е — з колісьнімі прыладамі працы, з цюкам саломы і вялізнымі гарбузамі, з вясёлай гаспадыняй і чацвераногім сторажам у будцы, а ўжо агародніна ў плеценых на заказ кошыках — уся як на падбор! І гэта падвор’е, і шчодрыя гандлёвыя рады Глускага райпо прыцягвалі ўвагу і пакупніцкі інтарэс мінчан. Па словах намесніка старшыні праўлення Глускага райпо Наталлі Талкачовай, гандаль ішоў бойка: за два кірмашовыя дні было прададзена тавару больш як на 72 мільёны рублёў. Актыўна куплялі і свежую агародніну, і прадукцыю перапрацоўкі — салёныя агуркі і памідоры, мочаныя яблыкі, клюкву, мяса, але хітом продажу былі марынаваныя грыбы — апенькі і грузды, на дзіва хутка разышліся далёка не танныя па цане (больш за 270 тысяч рублёў за двухлітровае вядзерца) марынаваныя баравікі. А здаралася і такое, што былыя вяскоўцы, а цяпер гараджане сталага веку прыходзілі са слоікамі і прасілі наліць ім расолу — хацелася, як некалі, паесці яго з варанай бульбай. І налівалі ім расолу, і дазвалялі сфатаграфавацца на падвор’і, і частавалі спецыфічным глускім прадуктам… Словам, сапраўдны кірмаш атрымаўся — шчодры, цікавы, вясёлы, з бойкім гандлем, з сустрэчамі землякоў, жартамі і ўспамінамі.
Прычым гэта меркаванне не толькі саміх прадаўцоў (там працаваў калектыў магазіна “Начны”), не толькі кіраўніцтва мясцовага райпо на чале са старшынёй праўлення Сяргеем Зубчонкам — ухвальна пра работу глускіх кааператараў адазваліся прадстаўнікі Магілёўскага аблспажыўсаюза і Белкаапсаюза, падзякавалі за творчы падыход да справы і прафесіяналізм. А арганізатары гэтага кірмашу, у сваю чаргу, дзякуюць усім, хто дапамог ім у афармленні падвор’я словам, парадай, падзяліўся сваімі вырабамі, экспанатамі. Так глушчане агульнымі намаганнямі заявілі пра сябе ў сталіцы.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Минеральная вода: польза и противопоказания. Рассказывает врач-валеолог Глусской ЦРБ

6 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Своими фирменными рецептами поделились жительницы Глуска

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

Когда за тобой коллектив. Начальник Глусского района газоснабжения Геннадий Цедик о работе своего предприятия

6 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравляет руководство района

6 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем