Темы

Пераразмеркавалі грошы

Некаторая сума грошай дадаткова пераразмеркавана паміж распарадчыкамі бюджэтных сродкаў. На мінулым тыдні адбылася нечарговая сесія Глускага раённага Савета дэпутатаў, на якой было разгледжана некалькі фінансавых пытанняў. З адпаведнай інфармацыяй перад дэпутатамі выступіла намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Святлана Лук’янчук. У прыватнасці, было прапанавана пераразмеркаваць сродкі сельскім выканаўчым камітэтам: Калаціцкаму сельвыканкаму — 9 мільёнаў рублёў, а Каткаўскаму сельвыканкаму — 48 мільёнаў 100 тысяч — на расходы па валцы дрэваў; Завалочыцкаму сельвыканкаму — 7 мільёнаў 100 тысяч рублёў і 13 мільёнаў рублёў Казловіцкаму сельвыканкаму — на бягучыя рамонты агароджы могілак. Таксама сродкі ў суме 16 мільёнаў 300 тысяч рублёў вы-дзелены Слаўкавіцкаму выканаўчаму камітэту на вулічнае асвятленне населеных пунктаў, а Хваставіцкаму сельвыканкаму на ачыстку канала даецца дадаткова 27 мільёнаў рублёў. Заслухаўшы выступленне спецыяліста, дэпутаты пагадзіліся з прапановай і аднадушна прагаласавалі за яе прыняцце.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

 

Последние новости

Происшествия

ДТП с мотоблоком

18 июля 2026
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось заседание Глусского районного исполнительного комитета

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На жатве в ОАО «Экспериментальная база «Глуск» работают четыре девушки

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На гэтым тыдні гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі азімага рапсу

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Третий трудовой семестр

17 июля 2026
Читать новость
Власть

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Александр Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость