Темы

Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў цяперашніх дэмаграфічных умовах няма

Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў цяперашніх дэмаграфічных умовах няма і быць не можа. Такое меркаванне выказала сацыёлаг, магістр дзяржаўнага кіравання Універсітэта Бірмінгема Таццяна Гаплічнік.

“Калі мне задаюць пытанне аб тым, павышэнне пенсійнага ўзросту – гэта добра або дрэнна, я адказваю – гэта правільна. Правільна ў першую чаргу з дэмаграфічнага пункту гледжання, – сказала субяседніца. – Пенсійны ўзрост 55 гадоў для жанчын і 60 гадоў для мужчын быў устаноўлены шмат дзесяцігоддзяў таму ў зусім іншых дэмаграфічных умовах: калі сярэдняя працягласць жыцця і тых, і другіх была значна ніжэйшай, чым цяпер, калі стан здароўя людзей не дазваляў большасці з іх прадаўжаць актыўную працоўную дзейнасць пасля дасягнення пенсійнага парога, ды і ўмовы працы былі зусім іншымі. Калі зыходзіць з салідарнасці пакаленняў, то захаванне пенсійнага ўзросту 55/60 гадоў было б проста несумленным і ў адносінах да працуючых, і ў адносінах да “маладых” пенсіянераў”.

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у першы год пасля назначэння пенсіі прадаўжаюць працоўную дзейнасць амаль 68 працэнтаў жанчын і больш як палавіна мужчын, праз пяць гадоў пасля назначэння пенсіі працуюць 40 працэнтаў жанчын і 30 працэнтаў мужчын. Гэта значыць занятасць сярод новых пенсіянераў даволі высокая. У цэлым у Беларусі сёння працуе кожны чацвёрты пенсіянер (663 тыс. чалавек).

Што датычыцца сярэдняй чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні, то толькі з 2005 года яна павялічылася ў Беларусі ў мужчын на 5 гадоў (з 62,9 да 67,8 года), у жанчын – больш як на 10 гадоў (з 67,8 да 78,4 года). “Апаненты павышэння пенсійнага ўзросту ў якасці аргумента называюць невысокую сярэднюю працягласць жыцця мужчын і істотны адрыў ад аналагічнага паказчыку для жанчын. Так, усё правільна: і розніца ёсць, і адрыў значны. Але пры гэтым чамусьці застаецца за кадрам, што невысокая працягласць жыцця мужчын фарміруецца за кошт звышсмяротнасці ў працаздольным узросце, а тыя мужчыны, якія дасягаюць пенсійнага ўзросту, жывуць у сярэднім яшчэ 15,5 года, – адзначыла Таццяна Гаплічнік. – Каб быць да канца аб’ектыўным, трэба зыходзіць з таго паказчыка, які мае непасрэднае значэнне для пенсійнай сістэмы – гэта перыяд сярэдняй чаканай працягласці жыцця пасля дасягнення пенсійнага ўзросту, так званы перыяд дажыцця. Менавіта ён паказвае, як доўга людзі будуць атрымліваць пенсійную выплату, дасягнуўшы пенсійных гадоў”.

Паводле слоў эксперта, аргументацыя на аснове толькі паказчыка сярэдняй працягласці жыцця пры нараджэнні – “спэкуляцыйная гульня на пачуццях тых, хто не разумее, што стаіць за лічбамі”. Рэальнасць такая, што працягласць жыцця беларускіх мужчын павялічваецца (і жанчын таксама). Гэта пазітыўная дэмаграфічная тэндэнцыя захаваецца і ў будучым – такія экспертныя прагнозы, іх нельга не ўлічваць пры распрацоўцы любых сацыяльна-эканамічных праграм, уключаючы пенсійнае рэфармаванне.

“Зразумела, што павышэнне пенсійнага ўзросту – мера непапулярная ў любым грамадстве. Але гэта непазбежна для дзяржаў, у якіх пагаршаюцца суадносіны паміж працаздольнымі і пажылымі людзьмі і, як вынік, павялічваецца дэмаграфічная нагрузка на працуючых”, – упэўнена субяседніца. Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі на 1 студзеня 2011 года на 1000 чалавек у працаздольным узросце прыпадала 373 пенсіянеры, а на 1 студзеня 2016-га – ужо 429. Гэта значыць паказчык пенсійнага цяжару значна павялічыўся.

“Альтэрнатывы павышэнню пенсійнага ўзросту ў такіх умовах проста няма, трэба рэальна глядзець на рэчы. Скажам, у Нарвегіі мае равеснікі будуць выходзіць на пенсію ў 72 гады. І гэта прымаецца як данасць: больш жывём – даўжэй працуем, нават калі каго-небудзь асабіста гэта не задавальняе, – дадала Таццяна Гаплічнік. – У выпадку захавання дэмаграфічных тэндэнцый і чаканых інтэнсіўных тэмпах старэння насельніцтва павышэнне пенсійнага ўзросту – лагічнае і заканамернае рашэнне”.

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024