Темы

Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафадукацыі

Беларусь атрымала доступ да самых сучасных міжнародных стандартаў прафесійнай адукацыі. Аб гэтым паведаміў 14 мая ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі (РІПА) доктар педагагічных навук, прафесар Аркадзь Шкляр.

“Удзел у міжнародным руху WorldSkills стане якасна новай прыступкай у развіцці ўсёй сістэмы прафесійнай адукацыі ў Беларусі з улікам лепшых міжнародных стандартаў”, перакананы прафесар.

Паводле яго слоў, напрацоўкі сістэмы WSI ў Беларусі ўжо ўлічваюцца. WorldSkills не толькі развівае прафесійныя навыкі і кампетэнцыі, але і фарміруе прафесійныя стандарты ў прадстаўленых на чэмпіянаце галінах вытворчасці. Стандарты фарміруюцца прафесійнай супольнасцю – лепшымі экспертамі-практыкамі з розных краін свету.

“Уступіўшы ў WorldSkills, Беларусь атрымала доступ да самых сучасных кампетэнцый, якія ўводзяцца ў адукацыйныя стандарты па ўсім свеце”, – падкрэсліў Аркадзь Шкляр.

У гэтым годзе Беларусь упершыню прыме ўдзел у 43-м чэмпіянаце прафмайстэрства WorldSkills International, які пройдзе ў жніўні ў бразільскім Сан-Паўле. Паводле слоў Аркадзя Шкляра, РІПА як нацыянальны аператар WSI на працягу года вёў актыўную работу па падрыхтоўцы нацыянальнай каманды. Беларускія эксперты за гэты час наведалі нацыянальныя і міжнародныя чэмпіянаты прафесійнага майстэрства па сістэме WSI ў Фінляндыі, Францыі, Расіі, Генеральную асамблею WSI ў швейцарскім Люцэрне.

Для ўдзельнікаў каманды былі арганізаваны вучэбныя зборы і трэнінгі па ўсіх конкурсных кампетэнцыях, стажыроўкі на прадпрыемствах рэспублікі, а таксама замежныя стажыроўкі па выкананні кваліфікацыйных работ у адпаведнасці са стандартамі WorldSkills на абсталяванні кампаній сусветных лідараў па якасці, прадукцыйнасці і энергаэфектыўнасці, у тым ліку ў ЗША. У бягучым годзе маладыя беларусы стажыраваліся ў Германіі, Італіі, Нідэрландах і Фінляндыі. Цяпер моладзь адточвае майстэрства па сталярнай справе ў Францыі.

Своеасаблівай трэніроўкай перад галоўным прафесійным спаборніцтвам у Бразіліі стаў удзел 5-7 мая бягучага года ў фінскім нацыянальным чэмпіянаце рабочых прафесій Taitaja. Сур’ёзнай падрыхтоўкай да гэтай падзеі стане таксама конкурс WorldSkills СНД, які пройдзе 19-23 мая ў Казані (Расія).

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024