Темы

Беларусь за пяць гадоў павялічыла экспарт мяса птушкі ў 3,5 раза

Беларусь з 2010 года павялічыла экспарт мяса птушкі ў 3,5 раза, паведаміла 24 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі прамысловай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Валянціна Адзінцова.

“Экспарт мяса птушкі павялічыўся ў 3,5 раза да ўзроўню 2010 года і дасягнуў 136,3 тыс. т. Удзельная вага экспарту ў 2015 годзе ад агульнай вытворчасці мяса птушкі склала 22 працэнты”, – адзначыла Валянціна Адзінцова.

Экспарт курыных яек за пяцігодку павялічыўся ў 1,6 раза і склаў 874,5 млн шт.

“Асноўным напрамкам экспарту для нас па-ранейшаму застаецца Расія (у 2015 годзе прадукцыя рэалізоўвалася ў 76 рэгіёнаў). Акрамя таго, мы ажыццяўлялі пастаўкі ў такія краіны, як Арменія, Казахстан, Малдова, Таджыкістан, Узбекістан”, – удакладніла спецыяліст.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення, далейшае развіццё птушкагадоўлі ў Беларусі будзе ажыццяўляцца ў ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады. Праграмай прадугледжана давесці ў сельскагаспадарчых арганізацыях да 2020 года вытворчасць мяса птушкі да 605 тыс. т і яек да 2900 млн штук.

“Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця птушкагадоўлі ў 2016-2020 гадах стануць паляпшэнне якасці прадукцыі, пашырэнне геаграфіі рынкаў яе збыту, далейшая тэхналагічная мадэрнізацыя галіны, выкарыстанне айчыннай племянной птушкі, удасканаленне тэхналагічных працэсаў і біялагічнай абароны”, – канстатавала Валянціна Адзінцова.

У 2015 годзе завяршылася праграма развіцця птушкагадоўлі ў Беларусі на 2011-2015 гады. За гэты час у галіне пабудавана і рэканструявана з тэхнічным перааснашчэннем больш як 500 вытворчых аб’ектаў, завершана будаўніцтва дзвюх новых птушкафабрык – у Брэсцкай вобласці ААТ “Камароўка” (магутнасцю 15 тыс. т мяса птушкі ў год) і ў Магілёўскай вобласці ААТ “Александрыйскае” (магутнасцю 10 тыс. т мяса ў год). “Толькі ў 2015 годзе за кошт мадэрнізацыі птушкагадоўчых аб’ектаў вытворчасць мяса птушкі павялічылася на 42,2 тыс. т, што эквівалентна па аб’ёмах адной вялікай птушкафабрыцы”, – падкрэсліла спецыяліст.

Выкананне мерапрыемстваў мінулай праграмы дало магчымасць у 2015 годзе атрымаць 596,7 тыс. т мяса птушкі (вырасла ў 1,7 раза ў параўнанні з 2010 годам) і 2880 млн штук яек (вырасла ў 1,2 раза). Спажыванне мяса птушкі на душу насельніцтва ў мінулым годзе склала24 кг, яек – 297 штук, паведаміла Валянціна Адзінцова.

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024