Темы

Бесправадную сістэму аўтаматычнага рэгулявання ацяплення ў памяшканні распрацавалі ў Беларусі

Бесправадную сістэму аўтаматычнага рэгулявання ацяплення ў памяшканні распрацавалі ў Беларусі, паведаміў дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Дзмітрый Калінін.

«Гэта сістэма прызначана перш за ўсё для шматкватэрных дамоў і адміністрацыйных будынкаў, такіх як бальніцы, школы, офісы. Яна дае магчымасць кіраваць тэмпературным рэжымам у памяшканнях. У кожным пакоі можна ўстанавіць сваю тэмпературу, і сістэма будзе яе падтрымліваць. Адметная асаблівасць гэтай сістэмы — цэнтралізаванае кіраванне, гэта значыць можна праз планшэт або любое іншае мабільнае ўстройства, знаходзячыся ў любой кропцы, кіраваць тэмпературным рэжымам у доме або офісе», — расказаў Дзмітрый Калінін.

Устаноўка ўбудоўваецца ў батарэі. «Можна настроіць гэту сістэму так, каб у 10.00 тэмпература зніжалася, таму што нікога ўсё роўна няма дома, а да вяртання гаспадароў, напрыклад, да 18.00, гэта сістэма можа падняць тэмпературу да аптымальнай і камфортнай. Такім чынам, у час ацяпляльнага сезона можна эканоміць каля 30 працэнтаў ад платы за ЖКП», — адзначыў дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду.

Сістэму распрацавалі ў ТДА «ТахатАксі». Распрацоўка заняла трэцяе месца ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект» рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2016 года.

Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў праводзіць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях з 2010 года пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду, Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства адукацыі, БРСМ. Удзельнікі конкурсу — ВНУ, дзяржаўныя ўстановы, прадпрыемствы, аўтарскія калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі, фізічныя асобы. Пераможцамі і прызёрамі становяцца праекты з высокай ступенню прапрацоўкі і, адпаведна, гатоўнасці да рэалізацыі.

Последние новости

Культура

Глусский район стал площадкой для обмена опытом творческих людей из разных стран

28 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС помогли выйти из леса заблудившемуся грибнику в Краснопольском районе

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Лукашенко 

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Пьяные за рулем и на переходе: итоги выходных от ГАИ

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Республиканский марафон «Сохраним сердце здоровым» стартует 29 сентября

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил Павла Муравейко замглавы Администрации Президента

28 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем