Темы

Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў наладзіць новую сістэму работы Міністэрства гандлю. Такую задачу ён паставіў 9 лютага, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча.

“Трэба стварыць нармальную сістэму гандлю ў нашай краіне. Калі гэта будзе штосьці з савецкага гандлю, дык калі ласка, вы гэтага не бойцеся. Калі нехта перашкаджаць будзе – здыміце трубку, пазваніце непасрэдна мне, я вас заўсёды падтрымаю. Трэба ў кагосьці забраць, як урад прапануе, функцыі ў частцы антыманапольнай службы – калі ласка. Я не супраць. Таму што мы ўсё, што якім-небудзь органам не патрэбна, скідваем у Мінэканомікі. Ім няма калі будзе займацца канкрэтнымі пытаннямі, – адзначыў Прэзідэнт. – Таму, калі вы возьмеце антыманапольную службу сабе, калі возьмеце інспекцыю па кантролі за цэнаўтварэннем, за арганізацыяй гандлю, – калі ласка”.

Аляксандр Лукашэнка лічыць гандаль важнай сферай эканомікі, якая застаецца пакуль без належнага кантролю.

“І я хацеў бы, каб новы міністр не лічыў, што гандаль, у прынцыпе, сёння ледзь не патрэбны і павінен быць невядома які, а ўзяўся за справу і арганізаваў гэту сістэму пасрэдніцтва паміж вытворцам і спажыўцом такім чынам, каб яны мелі сваё, але заробленае. Каб тыя, хто стварае тавар, меў сваё ад той цаны, якая сёння даходзіць да спажыўца”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт параіў міністру адысці ад усіх канонаў і стварыць “нармальную сістэму, якая давала б магчымасць арганізаваць прыватны і дзяржаўны гандаль”. “Нічога не забараняецца. Але трэба арганізаваць так і прапісаць нармальныя правілы, за якія ніхто не мае права выйсці”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў таксама звярнуць увагу на работу пасрэднікаў. Паводле яго слоў, у гэтай сферы апошнім часам адзначаюцца буйныя правапарушэнні: “недзе за бясцэнак за мяжой купілі, тут да 200-300 працэнтаў даражэй прадалі, грошы вывелі ў афшор”. Прэзідэнт дадаў, што не трэба забываць і пра гандаль па экспарце, на знешніх рынках.

“Гэта значыць трэба гэту галіну зрабіць нармальнай, карыснай для дзяржавы і для людзей і прапісаць нармальныя правілы, каб і гандляры на нас не крыўдзіліся, яны патрэбны, і каб народ перш за ўсё быў задаволены той сістэмай, якая ў нас павінна існаваць”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт даручыў на працягу першага квартала стварыць неабходную прававую базу для дзейнасці міністра гандлю.

Уладзімір Калтовіч у сваю чаргу далажыў, што ў галіне занята 14 працэнтаў эканамічна актыўнага насельніцтва. Доля ў ВУП складае 12,5 працэнта. Гандаль у асноўным знаходзіцца ў прыватнай уласнасці (75 працэнтаў), дзяржаўная складае толькі 8 працэнтаў. Расце доля буйных сетак – яны складаюць у тавараабароце 64 працэнты. Паводле слоў міністра, па меры развіцця гандаль выходзіць з рынкаў. Так, за 10 гадоў удзельная вага рынкаў знізілася з 37 працэнтаў да 18 працэнтаў.

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024